Перайсьці да зьместу

Макродар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 53°48′57″ пн. ш. 27°40′59″ у. д. / 53.81583° пн. ш. 27.68306° у. д. / 53.81583; 27.68306

«Макродар»
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Дэвіз Усе дарогі вядуць у «Макродар»
Заснаваная 1946
Заснавальнікі Трэст «Будмэханізацыя»
Разьмяшчэньне Менск, Заводзкі раён, вул. Сяліцкага, д. 19
Ключавыя фігуры Алег Скуратовіч, Мікалай Хмялеўскі
Галіна прамысловасьць
Прадукцыя асфальт, бітум, друз
Абарачэньне 226,4 млрд рублёў[1] (2015 г.; $13,929 млн)[2]
Апэрацыйны прыбытак 2,414 млрд руб. (2015 г.; $0,149 млн)
Чысты прыбытак 1,376 млрд руб. (2015 г.; $0,085 млн)
Лік супрацоўнікаў 155 (2016 г.)
Матчына кампанія ДВА «Менскбуд»

«Макродар» — дзяржаўны асфальтабэтонны завод Беларусі, заснаваны ў 1946 годзе ў Менску.

Мінарытарным акцыянэрам зьяўляецца ТДА «Сынтэз-Інвэст Груп» (Менск, вул. Я.Коласа, д. 59/1), якое здае ў арэнду прадпрыемству мадыфікатар бітуму «CРА 15/30 L» (30 тонаў за гадзіну) вытворчасьці нямецкага прадпрыемства «Бэнінгофэн» (Мюльгайм-на-Мозэлі, зямля Райнлянд-Пфальц), які дазваляе зьмешваць нафтавы дарожны бітум (БД і БНД 90/130 і 60/90) з плястыфікатарам і атрымліваць БМА 50/70 і 70/100. На 2017 год ААТ «Макродар» мела: 1) 2 лініі вытворчасьці гарачых асфальтабэтонных сумесяў агульнай магутнасьцю 520 тонаў за гадзіну; 2) кубавідны драбільнік гранітнага друзу магутнасьцю 140 тонаў за гадзіну, які выкарыстоўваюць пры вырабе асфальту[3]. «Макродар» вырабляў асфальт 5-і відаў: 1) пясчаны для верхніх слаёў пакрыцьця; 2) дробназярністы шчыльны для верхніх слаёў пакрыцьця; 3) дробназярністы порысты для ніжніх слаёў пакрыцьцяў; 4) буйназярністы порысты; 5) буйназярністы высокапорысты. Таксама прадпрыемства выпускала: 1) літыя бітумамінэральныя сумесі; 2) асфальтабэтонныя сярэднезярністыя і пясчаныя сумесі; 3) цёплыя асфальтабэтонныя сумесі (дробна- і буйназярністыя); 4) загартаваны пясок; 5) нафтабітум; 6) мадыфікаваны бітум; 7) кубавідны друз.

У 1946 годзе Савет міністраў Беларускай ССР зацьвердзіў Распараджэньне аб стварэньні ў Менску асфальтабэтоннага заводу ў складзе трэста «Будмэханізацыя». У 1974 г. прадпрыемства падпарадкавалі камбінату «Менскбуд». 30 сьнежня 1996 г. Менскі гарадзкі камітэт па кіраваньні дзяржмаёмасьцю і прыватызацыі зацьвердзіў Загад № 636, якім пераўтварыў завод у адкрытае акцыянэрнае таварыства «Макродар» (матэрыялы для кроўлі і дарог). У 2000 г. выканкам Менску зацьвердзіў Рашэньне аб вылучэньні ААТ «Макродар» зямельнай дзялянкі ў мікрараёне Шабаны. У верасьні 2001 г. прадпрыемства стала рэзыдэнтам свабоднай эканамічнай зоны «Менск». У 2006 г. на складзе запаўняльнікаў змантавалі драбільна-прасейвальную ўстаноўку для ўзбагачэньня гранітнага друзу (магутнасьць 140 тонаў за гадзіну). За 2011 год ААТ «Макродар» паставіла звыш 60% вырабаў УП «Гаррамаўтадар» і прадпрыемствам ДВА «Менскбуд». На 2012 год ААТ «Макродар» было асноўным вытворцам асфальтабэтонных сумесяў у Менску і адзіным у сталіцы іх круглагоднім пастаўніком. Асноўнымі спажыўцамі былі буйныя дарожна-будаўнічыя прадпрыемствы і прыватныя прадпрыемствы, якія займаюцца добраўпарадкаваньнем двароў[3].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy