Перайсьці да зьместу

Марка Полё

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марка Полё
Дата нараджэньня 15 верасьня 1254[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 8 студзеня 1324[2][3] (69 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Занятак гандляр, падарожнік-дасьледнік, дыплямат, амбасадар, падарожнік вакол сьвету, пісьменьнік, падарожнік, прадпрымальнік, мэмуарыст
Навуковая сфэра падарожжа[d][4], камэрцыя[d][4], дыпляматыя[4], кніга вандровак[d][4] і мемуарная літаратура[d][4]
Бацька Нікалё Полё[d]
Дзеці Фантына Полё[d] і Agnese[d][5]

Марка По́лё (па-італьянску: Marco Polo; 15 верасьня 1254, Вэнэцыя — 8 студзеня 1324, Вэнэцыя) — вэнэцыянскі купец і падарожнік. Разам з бацькам дабраўся да Кітаю, праз Вялікі шаўковы шлях. Марка, разам з бацькам былі першымі эўрапейцамі, якія пабывалі ў Кітаі. Ягоныя падарожжы былі апісаныя самім Марка ў творы «Кніга пра цуды сьвету» (італ. Il Milione). У наш час Марка Полё лічыцца вялікім падарожнікам, але ў часы выданьня кнігі, ягоныя падарожжы лічыліся фантастычнымі. Да нашых дзён ня знойдзена дакумэнтальных доказаў ягоных падарожжаў, што дазваляе некаторым дасьледчыкам сумнявацца ў сапраўднасьці ягонага знаходжаньня ў Кітаі.

Само падарожжа цягнулася болей за дваццаць гадоў. Пад час вяртаньня Марка Полё быў узяты ў палон пад час марской бітвы паміж Вэнэцыяй і Генуяй. У турме ён пачаў пісаць сваю кнігу.

Марка Полё нарадзіўся на харвацкім востраве Карчула ў Адрыятычным моры. Да нашых дзён захаваўся дом, у якім нарадзіўся Марка. У 1168 годзе дзядзька ягонага бацькі, Марка Полё, пазычыў грошы і камандаваў караблём у Канстантынопалі[6][7]. Ягоны дзед, Андрэа Полё з парафіі Сан-Фэлічэ, меў трох сыноў, Мафэо, яшчэ аднаго Марка і бацьку падарожніка Нікалё[6]. Гэтая генэалёгія, апісаная Джаваньні Батыста Рамузіё, не зьяўляецца агульнапрызнанай, паколькі няма ніякіх дадатковых доказаў, якія пацьвярджаюць яе[8]. Некаторыя старадаўнія вэнэцыянскія гістарычныя крыніцы лічылі продкаў Полё родам з далёкім далмацкім паходжаньнем[9][10][11]. Нікалё і дзядзька Мафэо былі заможнымі купцамі, якія гандлявалі з Усходам. У 1255 годзе яны выправіліся ў падарожжа ў Азію. У 1266 годзе дабраліся да Кітаю, які ў гэты час быў заваяваны манголамі. На некаторы час яны затрымаліся ў ханскай стаўцы Ханбалыку (цяпер Пэкін).

Пра дзяцінства Марка Полё амаль нічога не вядома да ягоных пятнаццаці гадоў, за выключэньнем таго, што ён, магчыма, правёў частку свайго дзяцінства ў Вэнэцыі[12][13][7]. Менавіта ў гэты час ягоная маці памерла, таму выхоўвалі яго цётка і дзядзька[14]. Марка атрымаў добрую адукацыю, вывучаючы замежныя валюты, спосабы ацэнкі і апрацоўку грузавых караблёў[14], але практычна не вывучаючы лацінскую мову. Пазьней ягоны бацька ажаніўся з Флёрадызай Полё, якая ў дзявоцтве мела прозьвішча Трэвізан[8].

Вярнуліся з Кітаю як пасланьнікі Хубілай Хана зь лістамі за Рымскага Папы ў якіх прасілі яго аб дасылцы людзей якія б маглі расказаць манголам аб Захадзе. Наступнае падарожжа, у 1271 годзе выправіліся ўжо разам з Марка Полё, як пасланьнікі Рымскага Папы да Хубілай Хана, і прыбылі у мангольскую стаўку ў 1275 годзе. Марка хутка атрымаў прыхільнасьць мангольскага хана, які зрабіў яго дарадцам, а потым эмісарам. Пад час сямнаццацігадовай службы ў хана, Марка Полё меў магчымасьць пабываць у многіх мясьцінах Кітаю і пазнаёміцца з дасягненьнямі кітайскай цывілізацыі, якія шмат у чым пераўзыходзілі эўрапейскія. Марка Полё адным зь першых эўрапейцаў эпохі Сярэднявечча, які адкрыў сухапутную дарогу ў Індыю. У 1292 годзе накіраваўся ў Вэнэцыю празь Яву, Суматру, Шры-Ланку і Пэрсію[15].

П’етра д’Абана, філёзаф, лекар і астроляг, які жыў у Падуі, паведамляў, што размаўляў з Марка Полё пра тое, што той назіраў на небасхіле падчас сваіх падарожжаў. Марка распавёў яму, што падчас зваротнай паездкі ў Паўднёва-Кітайскім моры ён заўважыў тое, што апісаў як зорку, падобную на мяшок зь вялікім хвастом, што, хутчэй за ўсё, было камэтай. Астраномы сыходзяцца ў меркаваньні, што ў Эўропе не было заўважаных камэтаў у канцы XIII стагодзьдзя, але ёсьць запісы пра назіраную камэту, заўважаную ў Кітаі і Інданэзіі ў 1293 годзе[16]. Гэтая акалічнасьць не фігуруе ў кнізе падарожжаў Полё.

  1. ^ Marco Polo // Encyclopédie Larousse en ligne (фр.)
  2. ^ а б в Maraini F., Peters E. Marco Polo // Encyclopædia Britannica (анг.)
  3. ^ Istituto dell'Enciclopedia Italiana Pòlo, Marco // Enciclopedia on line (італ.)
  4. ^ а б в г д Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  5. ^ https://www.theguardian.com/world/2022/feb/07/marco-polo-had-previously-unknown-daughter-prior-to-marriage-will-suggests
  6. ^ а б Bergreen 2007. С. 25.
  7. ^ а б Rugoff, Milton (2015). «Marco Polo». New Word City. — ISBN 978-1-61230-838-8.
  8. ^ а б Pavešković, Anđelko (1998). «Putopisac Marko Polo». Godišnjak Poljičkog Dekanata "Poljica" (23). — С. 38—66.
  9. ^ Peklić, Ivan (2011). «Marko Polo – Svjetski Putnik». Metodički Ogledi. 17 (1–2) — С. 50.
  10. ^ Puljiz-Šostik 2015. С. 5—16.
  11. ^ Bettinelli, Giuseppe (1780). «Dizionario Storico-Portatile Di Tutte Le Venete Patrizie Famiglie». Venice. — С. 126.
  12. ^ Bergreen 2007. С. 36.
  13. ^ Puljiz-Šostik 2015. С. 24.
  14. ^ а б Parker, John (2004). «Marco Polo». The World Book Encyclopedia, 15 (illustrated ed.), United States: World Book, Inc. — С. 648—649. — ISBN 978-0-7166-0104-3
  15. ^ Пола // БЭ. — Мн.: 2001 Т. 12. — С. 450.
  16. ^ Jensen, Jørgen (1997). «The World's most diligent observer». Asiatische Studien 51.3. — С. 719—728.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy