Марыя Ганна Дэнгаф
Марыя Ганна (Марыяна) зь Бялінскіх Дэнгафіха Любамірская (каля 1685-1730) - фаварытка караля польскага, вялікага князя літоўскага й курфюрста саксонскага Аўгуста ІІ Моцнага. З шляхецкага роду Бялінскіх гербу Юноша.
Ейным бацькам быў Казімеж Людвік Бялінскі, маршалак вялікі каронны, у двары якога Отвацку Вялікім часта бываў Аўгуст Моцны, які стаў каханкам Марыі Ганны. Неўзабаве аднак была выдадзена за Багуслава Эрнэста Дэнгафа. Дзякуючы сваім сувязям у Ватыкане атрымала дазвол на развод з Дэнгафам і разам з каралём выехала ў Дрэздэн. Уплывала на палітыку Аўгуста ІІ. Зь ёй блізка супрацоўнічаў францускі пасол Жан Віктор П'ер Жазэф Бэзэнваль. Пераканала караля да заключэньня хаўрусу з Францыяй у 1714. У другі раз выйшла замуж за Ежыя Ігнацыя Любамірскага.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- LUBOMIRSKA Marianna (ok. 1685-1730) metresa Augusta II (t. 17 s. 632)
- Historia Dyplomacji Polskiej, tom II 1572-1795 pod red. Zbigniewa Wójcika, PWN Warszawa 1982, s. 433-434.