Перайсьці да зьместу

Пружанскі малочны камбінат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пружанскі малочны камбінат
Тып Адкрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 1939
Краіна
Разьмяшчэньне 225133 Берасьцейская вобласьць, Пружаны, вул. Горына-Каляды, 26
Ключавыя фігуры дырэктар Уладзімер Мікіціч
Галіна харчовая прамысловасьць
Прадукцыя малочная прадукцыя

ААТ «Пружа́нскі мало́чны камбіна́т» — харчовае прадпрыемства ў горадзе Пружаны Берасьцейскай вобласьці.

Аснову вытворчасьці складаюць паўцьвёрдыя сычужныя сыры. Пасьля стварэньня сумеснага беларуска-расейскага прадпрыемства «Юнімілк Пружаны» спыненая вытворчасьць натуральнага малака, вырабляецца толькі сухое[1]. Выпускаецца некалькі відаў масла[2].

Прадукцыя пастаўляецца па ўсёй Беларусі, да 65% экспартуецца ў Расею і Казахстан.

Прадукцыя выпускаецца па-расейску пад брэндам «Щедрая масленица» (бел. Шчодрая масьленіца).

Створаны ў 1939 року як падразьдзяленьне Раймаслапраму. Пасьля савецка-нямецкай вайны працаваў на патрэбы Чырвонай Арміі, выпускаючы сыр, масла, казэін і марозіва[3].

Па скасаваньні ў 1951 року Раймаслапраму завод стаў самастойным. У 1954 пачалося будаўніцтва новага масласырзаводу. Зьявілася кантора і вытворчы корпус, які складаўся з прыёмнага, апаратнага, масларобчага цэхаў, а таксама кацельня і кампрэсарная. У 1965—1967 збудаваны сыраробны цэх, праведзеная агульная рэканструкцыя[3].

У 1986 року збудаваны ўчастак па вытворчасьці сухога абястлушчанага малака[4]. У 1992 пачалося будаўніцтва цэху па вытворчасьці сьпірту з сыроваткі. Завод стаў першым прадпрыемствам у Беларусі, які засвоіў тэхналёгію вытворчасьці сьпірту з адкідаў малочнай вытворчасьці[5].

30 сьнежня 1995 Пружанскі масласырзавод пераўтвораны ў Адкрытае акцыянэрнае таварыства, а ў 1998 перайменаваны ў ААТ «Пружанскі малочны камбінат».

У 2003 скончанае будаўніцтва цэху цэльнамалочнай прадукцыі[4]. У 2007 року быў абноўлены цэх вытворчасьці сухіх малочных прадуктаў, у 2009 — абсталяваньне для сыраробнай вытворчасьці. Зьявілася аўстрыйскае і нямецкае абсталяваньне. Цяпер вытворчая лінія цалкам аўтаматызаваная: ад прыёмкі малака да пакаваньня гатовае прадукцыі. Замест старое аміячнае была запушчаная новая фрэёнавая кампрэсарная[6].

У 2009 року частка вытворчасьці была прададзеная расейскай кампаніі Юнімілк. На гэтай базе было створанае СТАА «Юнімілк Пружаны», якое перапрацоўвае значную частку малака з гаспадарак раёну. Як вынік, на малочным камбінаце зьменшыўся аб’ём вытворчасьці, экспарт і прыбытак. У кастрычніку 2010 року Пружанскі райвыканкам прыняў рашэньне пра кансалідацыю актываў камбінату і СП «Юнімілк-Пружаны». 25 студзеня 2011 року за нязгоду з гэтым рашэньнем быў звольнены дырэктар малочнага камбінату Ўладзімер Мікіціч, які кіраваў малочным камбінатам з пачатку 2000-х[7][8]. Аднак пасьля ўмяшальніцтва Аляксандра Лукашэнкі, які падверг дзейнасьць Юнимилку рэзкай крытыцы, ужо 4 лютага Мікіціч быў адноўлены на пасадзе[9].

У 2011 року прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч прапаноўваў аб’яднаць абодва прадпрыемствы[1].

  • Мікалай Ханцэвіч
  • Уладзімер Мікіціч

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ а б Ганна Хадаровіч. Малако — гэта наша нафта // Вечерний Брест. — 15 ліпеня 2011.
  2. ^ Масло (рас.) Продукция. ААТ «Пружанскі малочны камбінат». Праверана 24 лістапада 2012 г.
  3. ^ а б История (рас.) О компании. ААТ «Пружанскі малочны камбінат». Праверана 24 лістапада 2012 г.
  4. ^ а б История (рас.) О компании. ААТ «Пружанскі малочны камбінат». Праверана 24 лістапада 2012 г.
  5. ^ Валентина Козлович. (9 лютага 2008) Операция «Ликвидация» (рас.) Происшествия. Беларусь сегодняПраверана 16 жніўня 2014 г.
  6. ^ Марына Вакульская, Алена Даўжанок, Яўген Пясецкі. «Стары Амстэрдам»… па-пружанску // Звязда. — 2012.
  7. ^ Александр Горбач. (28 студзеня 2011) Уволен директор Пружанского молочного комбината (рас.) Общество. Вечерний БрестПраверана 24 лістапада 2012 г.
  8. ^ Ганна Хадаровіч. (12 лютага 2011) Директор вернулся на молочный комбинат Эканоміка. Раённыя будніПраверана 24 лістапада 2012 г.
  9. ^ Опять власть меняется: кадровые последствия конфликта с «Данон-Юнимилк» (рас.) Компании. Ежедневник.by (9 лютага 2011). Праверана 24 лістапада 2012 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

52°32′56″ пн. ш. 24°27′24″ у. д. / 52.54889° пн. ш. 24.45667° у. д. / 52.54889; 24.45667Каардынаты: 52°32′56″ пн. ш. 24°27′24″ у. д. / 52.54889° пн. ш. 24.45667° у. д. / 52.54889; 24.45667

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy