Пэтэр Пэлегрыні
Пэтэр Пэлегрыні | |
Peter Pellegrini | |
8-ы прэм’ер-міністар Славаччыны | |
---|---|
22 сакавіка 2018 — цяперашні час | |
Папярэднік: | Робэрт Фіца |
Міністар унутраных справаў Славаччыны | |
17 красавіка 2018 — цяперашні час | |
Папярэднік: | Томаш Друкер |
Старшыня Нацыянальнай рады Славаччыны | |
25 лістапада 2014 — 23 сакавіка 2016 | |
Папярэднік: | Павал Пашка |
Наступнік: | Андрэй Данка |
Міністар адукацыі Славаччыны | |
3 ліпеня 2014 — 25 лістапада 2014 | |
Папярэднік: | Душан Чаплавіч |
Наступнік: | Юрай Драксьлер |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
6 кастрычніка 1975[1][2] (49 гадоў) |
Партыя: | Курс — сацыяльная дэмакратыя |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Пэтэр Пэлегрыні (па-славацку: Peter Pellegrini; нар. 6 кастрычніка 1975, Банска Быстрыца, ЧССР) — славацкі палітык, прэм’ер-міністар Славаччыны з 2018 па 2020 гады. У 2024 годзе абраўся на пасаду прэзыдэнта Славаччыны.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пэтэр Пэлегрыні скончыў эканамічныя факультэты Ўнівэрсытэту Матэя Бэла ў Банскай Быстрыцы, і Тэхнічнага ўнівэрсытэту ў Кошыцах.
У 2002—2006 быў памочнікам дэпутата Нацыянальнай рады Любаміра Важнага. На парлямэнцкіх выбарах 2006 року абраны дэпутатам ад партыі Курс — СД, у 2010 року пераабраны на наступны тэрмін.
Пасьля трэціх перавыбараў у 2012 року стаў намесьнікам міністра фінансаў. На пазачарговым зьезьдзе партыі Курс — СД ў 2014 року быў абраны ейным новым старшынём. Пасьля адстаўкі міністра Душана Чаплавіча стаў 3 ліпеня 2014 міністрам адукацыі, навукі, дасьледаваньняў і спорту. На пасадзе знаходзіўся да 25 лістапада, калі замяніў Паўла Пашку на посьце сьпікера парлямэнту.
Пасьля парлямэнцкіх выбараў 2016 року стаў віцэ-прэм’ерам па інвэстыцыях і інфарматызацыі.
7 сакавіка 2018 пасьля палітычнага крызісу ў дзяржаве, выкліканага забойствам журналіста Яна Куцяка, прызначаны міністрам культуры Славаччыны, аднак ужо праз тыдзень, 15 сакавіка, прэзыдэнт Андрэй Кіска даў яму даручэньне сфармаваць новы ўрад пасьля падачы ў адстаўку кабінэту Робэрта Фіцы. 22 сакавіка пастаўлены прэм’ер-міністрам Славаччыны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Peter Pellegrini // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Peter Pellegrini // Munzinger Personen (ням.)
- ^ а б https://www.vlada.gov.sk/20293/peter-pellegrini/ (славац.)
Вонкавыя спасынкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пэтэр Пэлегрыні на бачыне Народнай рады Славаччыны
|
- Нарадзіліся 6 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1975 годзе
- Нарадзіліся ў Банскай-Быстрыцы
- Кавалеры ордэна Людавіта Штура 1 ступені
- Сьпікеры Народнай рады Славаччыны
- Сябры партыі «Курс — сацыяльная дэмакратыя»
- Прэм’ер-міністры Славаччыны
- Старшыні Нацыянальнай рады Славаччыны
- Міністры адукацыі, навукі, дасьледаваньняў і спорту Славаччыны
- Выпускнікі Ўнівэрсытэту Матэя Бэла
- Выпускнікі Тэхнічнага ўнівэрсытэту ў Кошыцах