Перайсьці да зьместу

Рэактыўны артрыт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэактыўны артрыт
Спэцыяльнасьць рэўматалёгія
Лекі etanercept[d][1] і adalimumab[d][1]
Рэактыўны артрыт у Вікісховішчы

Рэакты́ўны артры́т (хвароба Рэйтэра; грэц. ἄρθρον + ῖτις — сустава + запаленьне) — запаленьне суставы ў выніку заражэньня іншага органу хлямідыямі(en) і кішачнымі мікраарганізмамі (сальманэлы, шыгелы, кампілабактэрыі(en) і ерсыніі(en)). Як правіла, разьвіваецца пры ўмове наяўнасьці ў крыві спадчыннага антыгену(en) гістасумяшчальнасьці(en) падвіду В27(en). Хвароба ўзьнікае ад хлямідыёзу ў 9 разоў часьцей у маладзёнаў, чым у дзяўчынаў. Траціна выпадкаў немачы прыпадае на заражэньне ерсыніяй, што часьцей здараецца ў сьпякотных краінах (Індыя). Ускладненьне хваробы вядзе да нявечаньня суставаў і пашкоджаньня ўнутраных органаў (лёгкія, лімфавузлы, нэрвы, страўнікава-кішачны тракт і сэрца)[2].

Прадухіленьню хваробы спрыяе плоцевая аднашлюбнасьць, адсутнасьць у хаце грызуноў (мышы і пацукі), захоўваньне ежы ад псаваньня, мыцьцё гародніны і садавіны перад ужываньнем і прыгатаваньнем. У сьпякотных краінах для мыцьця фруктаў варта выкарыстоўваць бутэляваную ваду[2].

Сып на скуры ступняў пры рэактыўным артрыце

Спачатку хвароба выяўляецца праз боль і рэзі ў мачаспуску. Адзначаюцца кароткачасовыя праявы запаленьня вачэй і зрэдку панос. Пасьля ўзьнікае боль і ацёк у суставах пальцаў ног і каленяў, на месцы злучэньня сухажыльляў з касьцямі ля пяткі. Пры гэтым суставы пашкоджваюцца толькі з аднаго боку. Скура на месцы паражэньня становіцца чырвонай або сінюшнай. Таксама могуць узьнікаць язвачкі на языку, сьлізьніцы рота і плоцевых органах. На ступнях і далонях адзначаюцца сып і плямы[2].

Старажытнагрэцкі лекар Гіпакрат першым апісаў адначаснае запаленьне вачэй і суставаў пры частым і балючым мачаспусканьні ў маладзёна, які захварэў пасьля плоцевай сувязі. Ад аднолькавых праяваў немачы цярпеў генуэскі мараплавец Хрыстафор Калюмб. У 1818 г. ангельскі лекар Бэнджамін Колінз Бродзі(en) назваў адначаснае запаленьне суставаў, вачэй і мачаспуску сымптомамі адной хваробы. У 1916 г. нямецкі лекар Ганс Конрад Рэйтэр(en) устанавіў сувязь захворваньня з дызэнтэрыяй. У выніку хваробу пачалі называць сындромам Рэйтэра. У 1977 г. некалькі лекараў прапанавалі замяніць назоў хваробы на рэактыўны артрыт, бо ў 1947 г. амэрыканскі вайсковы суд у Нюрнбэргу (Баварыя) выкрыў удзел Рэйтэра ў сьмяротных досьледах над сотнямі зьняволеных канцлягера Бухэнвальд (Турынгія, Трэці Райх). У 2009 г. за хваробай замацаваўся сучасны назоў[2].

  1. ^ а б Drug Indications Extracted from FAERSdoi:10.5281/ZENODO.1435999
  2. ^ а б в г Вольга Кулінковіч. Суставы баляць ня толькі ў старых // Зьвязда : газэта. — 1 чэрвеня 2011. — № 100 (26973). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy