Перайсьці да зьместу

Рэвалюцыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Рэвалю́цыя (лац. revolutio — «пераварот») — карэнны, рэзкі скачкападобны пераход ад старога якаснага стану да новага ў жыцьці грамадзтва (грамадзкая(en), культурная, навукова-тэхнічная(en), прамысловая). Першапачаткова абазначала кругаварот нябесных целаў у астраноміі, у XVII стагодзьдзі — дзяржаўны пераварот і цыклічныя зьмены дзяржаўнага ладу (манархія, тыранія, арыстакратыя, алігархія, народаўладзьдзе і безуладзьдзе) у палітыцы, падчас Францускай рэвалюцыі 1789—1799 гадоў — раптоўную поўную замену папярэдняга грамадзкага ладу на прагрэсіўны шляхам процізаконнага ўзброенага гвалту мясцовых жыхароў дзеля пераходу ўлады ў рукі новай грамадзкай групы. Перадумовай ёсьць спалучэньне надзвычайнай маёмаснай няроўнасьці, гаспадарчага заняпаду і адсутнасьці грамадзка-гаспадарчых пераўтварэньняў. Мэтай бывае вызваленьне ад панаваньня іншай дзяржавы і набыцьцё незалежнасьці, злучэньне разьяднаных прадстаўнікоў аднаго народу ў адзіную дзяржаву (гл. ірэдэнтызм), узаемападтрымка між рознымі грамадзкімі слаямі краіны, ажыцьцяўленьне дзяржаўнага будаўніцтва[1].

  1. ^ Мар’яна Сакалова. Рэвалюцыя // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 13. — С. 540. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0216-4
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy