Перайсьці да зьместу

ФІБА

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Міжнародная фэдэрацыя баскетболу (па-француску: Fédération Internationale de Basketball, скар. FIBA, у беларускай трансьлітарацыі ФІБА) — арганізацыя, што аб’ядноўвае ўсе нацыянальныя баскетбольныя фэдэрацыі, якая вызначае асноўныя кірункі разьвіцьця сусьветнага баскетболу. Пад эгідай ФІБА праводзіцца чэмпіянат сьвету па баскетболе і іншыя міжнародныя спаборніцтвы. Штаб-кватэра ФІБА знаходзіцца ў швайцарскім горадзе Жэнэве.

Першапачаткова абрэвіятура расшыфроўвалася як Міжнародная фэдэрацыя аматарскага баскетболу (па-француску: Fédération Internationale de Basketball Amateur). У 1989 г. слова Amateur было прыбрана (у сувязі з афіцыйным допускам прафэсійных баскетбалістаў да міжнародных спаборніцтваў), але скарачаць назву ня сталі.

Арганізацыя была ўтворана 18 чэрвеня 1932 году на першай міжнароднай канфэрэнцыі нацыянальных баскетбольных асацыяцыяў, якая адбылася ў Жэнэве, Швайцарыя. Нарада нацыянальных баскетбольных камітэтаў прыняла пастанову аб стварэньні Міжнароднай фэдэрацыі баскетбольных асацыяцыяў (FIBA), ля вытокаў стварэньня ФІБА стаялі нацыянальныя баскетбольныя камітэты васьмі краінаў: Аргентына, Грэцыя, Італія, Латвія, Партугалія, Румынія, Чэхаславаччына і Швайцарыя. У 1989 годзе на кангрэсе ФІБА ў нямецкім горадзе Мюнхэне была прынятая гістарычная пастанова аб удзеле прафэсійных баскетбалістаў ва ўсіх спаборніцтвах пад эгідай ФІБА, у тым ліку Алімпійскіх гульнях.

Спаборніцтвы пад эгідай ФІБА

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1950 году пачаў праводзіцца чэмпіянат сьвету па баскетболе сярод мужчын, а з 1953 году сярод жанчын. У цяперашні час абодва турніры праводзяцца незалежна адзін ад аднаго, з інтэрвалам раз у чатыры гады, на зьмену з Алімпійскім баскетбольным турнірам двухгадовым інтэрвалам. Акрамя гэтага пад эгідай ФІБА праводзяцца першынства сьвету для юніёрскіх (да 19 гадоў) і юнацкіх (да 21 году) мужчынскіх і жаночых зборных. Таксама ФІБА курыруе ўсе кантынэнтальныя першынствы, якія праходзяць на ўсіх пяці кантынэнтах, акрамя іх, юніёрскія (да 18 гадоў) і юнацкія (да 20 гадоў) кантынэнтальныя першынствы, якія праводзяцца толькі ў Афрыцы, Амэрыцы і Эўропе.

З 1936 году баскетбольны турнір зьяўляецца нязьменнай часткай праграмы летніх Алімпійскіх гульняў, правядзеньнем турніру ў роўнай ступені займаюцца краіна арганізатар Алімпійскіх гульняў, МАК і ФІБА.

З 1972 па 2002 год пад яго эгідай праводзіўся турнір Кубак Ранкеці. У 2003 годзе зьменены на Жаночы Эўракубак (FIBA EuroCup Women).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy