Перайсьці да зьместу

Фаўна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фаўна

Фа́ўна (па-новалацінску: fauna, ад лац. Fauna — багіня лясоў і палёў, апякунка статкаў жывёлаў) — гістарычна складзеная сукупнасьць відаў жывёлаў, якія жывуць у дадзенай вобласьці і якія ўваходзяць ва ўсе яе біягеацэнозы. Хатнія жывёлы, жывёлы ў заапарках і г. д. не ўваходзяць у склад фаўны. У паняцьце фаўны ўкладваецца як сыстэматычны, так і геаграфічны зьмест, таму прынцып абмежаваньня павінен быць геаграфічным (фаўна выспы Куба, фаўна Зымбабвэ, фаўна Эўразіі і г. д.) і сыстэматычным (фаўна птушак (арнітафаўна), фаўна вусякоў (энтамафаўна), фаўна рыб (іхтыяфаўна) і г. д.). Апошняя акалічнасьць зьвязана з тым, што на практыцы немагчыма атрымаць поўны сьпіс відаў дадзенай тэрыторыі па прычыне як велізарнай іх разнастайнасьці, так і недахопу адмыслоўцаў-сыстэматыкаў.

Істотнай прыкметай любой фаўны зьяўляецца экалягічная прырода складнікаў яе відаў. Напрыклад, для фаўны трапічных тэрыторыяў характэрна вялікая колькасьць відаў, прыстасаваных да пражываньня на дрэвах і зьвязаных зь імі трафічным адносінамі; для фаўны стэпавых тэрыторыяў характэрна перавага бегаючых і рыючых жывёлаў, якія ўпадаюць у сьпячку, жывёл, якія сілкуюцца жорсткай травой і інш.

Адным з асноўных паказчыкаў фаўны зьяўляецца доля эндэмікаў. Яна паказвае ступень ізаляванасьці і ўзрост фаўны.

Віды, якія адрозьніваюцца падобным распаўсюджваньнем, групуюцца ў геаграфічныя элемэнты фаўны. Геаграфічны аналіз фаўны можа сказаць пра асаблівасьці паходжаньня фаўны і яе сувязях з суседнімі і аддаленымі фаўнамі. Па геаграфічных элемэнтах віды могуць адносіцца да фаўны міжземнаморскай, цыркумбарэальнай, эўрапейска-сыбірскай, цэнтральнаазіяцкай, цыркумпалярнай і інш. Адвэнтыўныя віды — віды, якія былі штучна занесены зь іншых рэгіёнаў і інтрадуцыраваныя.

Важным напрамкам фаўністычных дасьледаваньняў зьяўляецца высьвятленьне шляхоў пападаньня відаў у склад фаўны. Па гэтай прыкмеце віды падзяляюцца на аўтахтонныя (элемэнты фаўны, якія ўзьніклі ў межах вывучаемай тэрыторыі) і алахтонныя (віды, якія трапілі на дадзеную тэрыторыю ў выніку расьсяленьня зь іншых цэнтраў). Пытаньне аб паходжаньні фаўны мае асабліва важнае значэньне пры вывучэньні маладых фаўнаў (напрыклад, фаўны захаду Эўрапейскай Расіі, нядаўна вызваленай ад ледніка).

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy