Перайсьці да зьместу

Хатшэпсут

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хатшэпсут
эгіп. ḥꜣt-špswt
каралева, фараонка XVIII дынастыі, Новае Царства, Эгіпет
1479 да н. э. — 1457 да н. э.
Папярэднік: Тутмас ІІ
Наступнік: Тутмас ІІІ
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: каля 1507 да н. э.
Памерла: каля няслушная дата (недасяжная дакладнасьць)
Сужэнец: Тутмас ІІ
Дзеці: Нэфэрурэ, Мэрытра Хатшэпсут
Бацька: Тутмас І
Маці: Яхмас (Ахмэс)

Хатшэпсут (эгіп. ḥꜣt-špswt — «кіраўніца знатных дамаў», «тая, што наперадзе знатных дамаў», «першая сярод высакародных»; 1490/1489-1468 да н. э., Тэбы, Старажытны Эгіпет, 1479—1458 да н. э. або 1504—1482 да н. э.) — каралева Старажытнага Эгіпту, фараонка XVIII дынастыі, якая правіла Эгіптам у часы Новага царства. Да ўзыходжаньня насіла тое ж імя Хатшэпсут, якое не было зьмененае пры ўзыходжаньні на сталец (хоць крыніцы называюць яе пратакольным іменем Мааткара — Маатэн-Ка-Ра)[1].

Хатшэпсут — дачка фараона Тутмаса I і Вялікай Каралеўскай Жонкі Яхмас (Ахмэс)[2].

Хатшэпсут, верагодна, нарадзілася ў Тэбах паміж −1508 і −14956 г. Крыстыяна Дэрош-Ноблькур апісвае яе, як «маленькую дзяўчынку даўжынёй у 4 локці, з трохкутным тварам, адзначанымі вытанчанасьцю, шармам і надзвычайнай высакароднасьцю», натхніўшы сваю маці на словы: Хатшэпсут — «кіраўніца знатных дамаў»[3].

Ейны муж — Тутмас II, сын Тутмаса I і другараднай жонкі Мутнафрэт I. У Хатшэпсут і Тутмаса І была дачка Нэфэрурэ[4].

Хатшэпсаўт узыйшла на сталец каля 1478 году. Яна кіравла разам з Тутмасам III, сынам свайго мужа і другараднай жонкай апошняга, Ісэт[5].

Па словах эгіптоляга Джэймса Генры Брэстэда, яна вядомая як «першая вялікая жанчына, чыё імя захавалася ў гісторыі»[6].

Старажытнаэгіпецкі гісторык і бажэньнік Манэтон называў яе Амэсіс або Амэнсіс[7].

Самая пасьпяховая з эгіпецкіх фараонак, пад кіраўніцтвам якой царства спазнала эканамічны і архітэктурны росквіт. Царствавала 22 гады (рэгенцтва, прыкладна з 1479 па 1458 г. да н. э.). Яна ўзначаліла ваенныя паходы, аднавіла гандлёвыя сувязі з краінай Пунт, пабудавала шэраг выдатных храмаў, у тым ліку перліну старажытнай архітэктуры Дэйр-эль-Бахры. Адна зь першых вядомых каралеваў-рэгентак у гісторыі (побач з Мэрнэйт зь Першай дынастыі) і другая жанчына, якая афіцыйна ўтрымлівала ўладу ў якасьці «ўладаркі Верхняга і Ніжняга Эгіпту» (пасьля каралевы Нэфрусэбэк з Дванаццатай дынастыі)[8].

Ейны прыход да ўлады быў адметны тым, што запатрабаваў ад яе выкарыстаньня радаводу, адукацыі і разуменьня рэлігіі. Ейны радавод быў бездакорным, паколькі яна быў дачкой, сястрой і жонкай цара[9].

Пад ціскам традыцыяў, якія ўзаконьвалі толькі кіраўнікоў-мужчынаў, яна кіравала ў часткова маскулінізаваным вобразе (на статуях і барэльефах яна носіць мужчынскае адзеньне і накладную бараду). Пасьля сьмерці ейны культ быў зьнішчаны пасьлядоўнікамі, а зьвесткі пра яе аднавілі толькі эгіптолягі XIX стагодзьдзя[10].

Хатшэпсут памерла каля 1468 г. да н. э., на 22-м годзе праўленьня. Паколькі да старасьці ёй было яшчэ далёка (па сучасных дасьледаваньнях, ёй было каля 50), вылучаліся вэрсіі як натуральнай, так і гвалтоўнай сьмерці фараонкі. Так, Тутмас III, спрабуючы зьнішчыць культ мачахі, пасьля ейнай сьмерці загадаў ліквідаваць усе выявы, згадкі, алтары Хатшэпсут[11]. Паводле сучасных дасьледаваньняў, прычынай сьмерці стала спалучэньне цукровага дыябету і рака костак і печані. Паводле яшчэ адной вэрсіі, сьмерць фараонкі наступіла з-за заражэньня праз вырваны карэнны зуб[12].

Астанкі Хатшэпсут доўга лічыліся страчанымі, але ў сакавіку 2006 г. доктар Зай Хавас, кіраўнік Упраўленьня па справах старажытнасьцяў Эгіпту, абвясьціў, што ён выявіў мумію Хатшэпсут, якая шмат гадоў ляжала на трэцім паверсе Каірскага музэя. У чэрвені 2007 года мумія KV60 была афіцыйна ідэнтыфікаваная як цела Хатшэпсут[13].

  1. ^ James Henry Breasted, A History of the Ancient Egyptians, C. Scribner’s Sons, 1908, p. 217.
  2. ^ Jürgen von Beckerath, Chronologie des pharaonischen Ägypten: Die Zeitbestimmung der ägyptischen Geschichte von der Vorzeit bis 332 v. Chr, Münchner Ägyptologische Studien, 1997, 244 p.
  3. ^ Christiane Desroches Noblecourt, La femme au temps des pharaons, Paris, Stock, 1986, p. 162—163.
  4. ^ Christiane Desroches Noblecourt, La femme au temps des pharaons, Paris, Stock, 1986, p. 162—163.
  5. ^ Florence Quentin, Les grandes souveraines d'Égypte, Perrin, mars 2021, 407 p.
  6. ^ James Henry Breasted, Ancient Records of Egypt V2: Documents from the Earliest Times to the Persian Conquest: The Eighteenth Dynasty, New York, Literary Licensing, 1962.
  7. ^ Christiane Desroches Noblecourt, La reine mystérieuse Hatshepsout, Paris, Pygmalion, 2003.
  8. ^ Joyce Tyldesley, Hatchepsut: The Female Pharaoh, Penguin Books, 1996, Hardback éd., 304 p., p. 99.
  9. ^ Christiane Desroches Noblecourt, La reine mystérieuse Hatshepsout, Paris, Pygmalion, 2003.
  10. ^ Christiane Desroches Noblecourt, La reine mystérieuse Hatshepsout, Paris, Pygmalion, 2003.
  11. ^ Suzanne Ratié, La reine Hatchepsout: Sources et Problèmes, Leyde, Éditions Brill, 1979, 372 p.
  12. ^ «Tooth May Have Solved Mummy Mystery», The New York Times, 27 juin 2007, https://www.nytimes.com/2007/06/27/world/middleeast/27mummy.html?_r=1
  13. ^ La reine d'Égypte s’appliquait des pommades cancérigènes, Le Figaro, le 31 août 2011, https://www.lefigaro.fr/sciences/2011/08/31/01008-20110831ARTFIG00671-la-reine-d-egypte-s-appliquait-des-pommades-cancerigenes.php
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy