Перайсьці да зьместу

Шорт-трэк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Шо́рт-трэ́к (анг. short-track speed skating — бег на каньках на кароткай дарожцы) — канькабежны спорт, у якім у залежнасьці ад дыстанцыі 4—8 спартоўцаў ладзяць забег па авальнай лёдавай дарожцы даўжынёй 111,12 м.

Уваходзіць у 5-ку найбольш траўматычных відаў спорту, таму канькабежцы апранаюць шлем, ахоўныя акуляры, пальчаткі, накаленьнікі і абарону шыі. У кароткім забегу забараняецца: карыстацца канькамі з рухомам лязом для хуткасьці («клапы»), замінаць іншым зразаць адлегласьць, перасякаць дыстанцыю больш хуткіх канькабежцаў і выкідваць нагу на фінішы. Мае мянушку «кароткі лёд»[1].

На пачатку ХХ стагодзьдзя кароткія забегі на каньках сталі ладзіць у ЗША і Канадзе. У 1981 годзе ўпершыню правялі Першынство сьвету ў кароткім забегу на каньках. У 1992 годзе Зімовыя Алімпійскія гульні 1992 году ўпершыню ўлучылі кароткі забег канькабежцаў у праграму спаборніцтваў. У 1999 годзе прайшоў 1-ы Кубак сьвету ў кароткім забегу на каньках[1].

На Зімовыя Алімпійскія гульні 2002 году ў Солт-Лэйк-Сіці (штат Юта, ЗША) упершыню паехала прадстаўніца Беларусі Юлія Елсакова-Паўловіч, якая паўторна выступала на Алімпіядзе 2006 году ў Турыне (край П’емонт, Італія). У 2013 годзе беларускія канькабежцы паставілі 4 нацыянальныя рэкорды на міжнародных спаборніцтвах. У выніку Міжнародны саюз канькабежцаў (Швайцарыя) упершыню накіраваў на Зімовыя Алімпійскія гульні 2014 году ў Сочы (Краснадарскі край, Расея) адразу 2-х канькабежцаў ад Беларусі. Імі сталі Вольга Талаева і Максім Сяргееў, які быў першым мужчынам у кароткім забегу на Алімпіядзе[1].

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy