Перайсьці да зьместу

Янг Бойз Бэрн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Янґ Бойз
Поўная назва Berner Sport Club Young Boys
Заснаваны 14 сакавіка 1898
Горад Бэрн, Швайцарыя
Стадыён Стад дэ Сўіс
Умяшчальнасьць: 32 000
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2023—2024 1 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
bscyb.ch (ням.)

«Янґ Бойз» (па-нямецку: Berner Sport Club Young Boys) — швайцарскі футбольны клюб з гораду Бэрну, гуляе ў швайцарскай Супэрлізе. Часам клюб называюць проста YB ці Young Boys Bern.

Клюб быў заснаваны ў 1898 годзе, а ягоная назва «Янг Бойз» была абраная ў процівагу базэльскаму клюбу «Олд Бойз».

Гульня «Янг Бойзу» на хатнім стадыёне Шпіталякерпляц супраць клюбу «Фэнікс» з Карльсруэ ў 1908 годзе.

Адразу па стварэньні «Янг Бойз» пачаў даваць вынік. У 1902 годзе ў матчы супраць «Лязаны» бэрнскі клюб сэнсацыйна згуляў унічыю зь лікам 2:2, а крыху пазьней 26 кастрычніка ён выгуляў базэльскую «Фартуну» зь лікам 7:0. У тым жа сэзоне «Янг Бойз» двойчы перагулялі прынцыповага суперніка «Бэрн» зь лікам 3:1 і 5:0. Каманда здабыла перамогу ў Цэнтральнае лізе, дзякуючы чаму яна была запрошаная ў фінальныя гульні. 22 сакавіка бы ў пераможаны «Цюрых» зь лікам 3:1. 29 сакавіка адбылася хатняя сустрэча бэрнцаў з «Нэўшатэлем». Госьці лічыліся фаварытамі, але гэта не перашкодзіла нападніку гаспадароў Вальтэру Фраю адбыць лік у матчы. У выніку «Янг Бойз» сьвяткаваў перамогу ў матчы зь лікам 5:0, здабыўшы на пятым годзе існаваньня тытул чэмпіёнаў Швайцарыі.

У наступных сэзонах клюб не перамагаў у чэмпіянаце, але заўсёды фінішаваў у тройцы лідэраў сваёй рэгіянальнай групе. Чарговай перамогай клюб адзначыўся ў 1909 годзе, калі ў фінале пераадолеў супраціў «Вінтэртур» зь лікам 1:0. Гэтак жа адбылося і праз год, калі ў фінальных матчаў былі пераможаныя «Аараў» зь лікам 3:1 і «Сэрвэт» зь лікам 2:1. У 1911 годзе ня здолелі анічога зрабіць з бэрнцамі «Сэрвэт» і «Цюрых», што прывяло да здабыцьця чацьвертага тытула чэмпіёну краіны агулам і трэцяга запар. У той час заўзятары «Янг Бойз» адзначалі, што супернікі іхных улюбёнцаў баяцца апошнія чвэрць гадзіны «Янг Бойзу». Гэта значыць, што гульцы сталічнай каманда рабілі высілкі 90 хвілінаў усьцяж гэтак эфэктыўна, што супернікі гублялі сілы ужо прыблізна праз 75 хвілінаў гульні. Прыкладам можа служыць фінал 1910 году паміж «Янг Бойзу» і «Аараў», дзе да 80-й хвіліны матчу была нічыя 1:1. У дадатак, гульня фінальнага раўнду супраць «Сэрвэту» таксама да 72-й хвіліны мела нічыйны характар (1:1), але тры галы за апошнія 18 хвілінаў дазволілі бэрнцам здабыць чарговую перамогу ў чэмпіянаце.

У 1913 годзе ангельскі інструктар па футболе Рэйналд Ўільямз стаў першым трэнэрам клюбу. За часам Першае сусьветнай вайны хатні стадыён клюбу Шпіталякерпляц пераўтварыўся ў бульбяное поле. Каманда ўзяла ў арэнду пляцоўку ў Кірхфэльдзе, сплачваючы 1400 франкаў у год. Не зважаючы на гэтыя цяжкасьці, клюб зноў перамог у чэмпіянаце Швайцарыі ў 1920 годзе. Па вайне дружына вярнулася на родны стадыён, але ён больш не адпавядаў патрабаваньням, таму кіраўніцтва клюбу пачало шукаць альтэрнатыву. Новая старонка была знойдзеная ў паўночна-ўсходняй частцы гораду ў Ванкдорфэльдзе. У 1925 годзе каманда згуляла свой апошні матч на старых стадыныёне, пераехаўшы на новую арэну, якая была здольная зьмясьціць 20 тысяч гледачоў.

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
3 Сьцяг Альжыру Аб Жаўэн Аджам 2003
4 Сьцяг Францыі Аб Тангі Зукру 2003
5 Сьцяг Швайцарыі Аб Анэль Гусіч 2001
6 Сьцяг Ганы Аб Патрык Пфайфэр (ар. Аўгсбург) 1999
7 Сьцяг Швайцарыі ПА Філіп Угрыніч 1999
8 Сьцяг Польшчы ПА Лукаш Лакомы 2001
9 Сьцяг Швайцарыі Нап Сэдрык Ітэн 1996
10 Сьцяг Швайцарыі ПА Кастрыёт Імэры 2000
11 Сьцяг Гамбіі Нап Эбрыма Колі 2000
13 Сьцяг Гвінэі Аб Маамэд Камара 1997
14 Сьцяг Замбіі ПА Мігел Чайва 2004
15 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Нап Мэсшак Элія 1997
17 Сьцяг Гамбіі Аб Сайдзі Янка 1995
18 Сьцяг Швайцарыі Бр Ардыян Байрамі 2004
20 Сьцяг Сэнэгалу ПА Шэйк Ніяс 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21 Сьцяг Францыі Нап Алян Віржыніюс (ар. Ліль) 2003
22 Сьцяг Партугаліі Аб Абду Кантэ (ар. Труа) 1998
23 Сьцяг Швайцарыі Аб Лярыс Бэніто (капітан) 1992
24 Сьцяг Швайцарыі Аб Закары Атэкам 2004
26 Сьцяг Швайцарыі Бр Давід фон Бальмоос 1994
27 Сьцяг Швайцарыі Аб Левін Блюм 2001
30 Сьцяг Швайцарыі ПА Сандра Ляўпэр 1996
31 Сьцяг Гвінэі Нап Фасынэ Конт 2005
33 Сьцяг Швайцарыі Бр Марвін Келер 2002
35 Сьцяг Рэспублікі Конга Нап Сыльвэр Ганвуля 1996
39 Сьцяг Швайцарыі ПА Дарыян Малес 2001
40 Сьцяг Швайцарыі Бр Дарыё Мардзына 1996
50 Сьцяг Швайцарыі Аб Садын Црноўршанін 2002
77 Сьцяг Швайцарыі ПА Жуэл Мантэйру 1999

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ https://www.bluewin.ch/en/sport/football/frame-sacked-by-young-boys-2397964.html
  2. ^ https://www.transfermarkt.com/bsc-young-boys/mitarbeiterhistorie/verein/452
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy