Перайсьці да зьместу

Яўгенія Мальчэўская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яўгенія Мальчэўская
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 25 жніўня 1949(1949-08-25)
Памерла 18 студзеня 2008(2008-01-18) (58 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца, паэтка

Яўгенія Мальчэўская (сапраўднае імя Яўгенія Еўдакімаўна Крыжаноўская; 25 жніўня 1949 — студзень 2008) — беларуская настаўніца і паэтка.

Нарадзілася ў вёсцы Замошша Чашніцкага раёну Віцебскай вобласьці ў сялянскай сям’і. Вучылася спачатку ў Замоскай пачатковай школе, потым у Заслонаўскай сярэдняй школе. Пасьля паступіла ў Бабруйскі тэхнікум гумавай прамысловасьці (1965), пасьля заканчэньня якога (1969) атрымала спэцыяльнасьць тэхніка-тэхноляга і працавала прэсаўшчыцай-вульканізатаркай на Бабруйскім заводзе гумавых вырабаў. У 1970 годзе прызначана карэктаркай рэдакцыі бабруйскай аб’яднанай газэты «Камуніст», у 1972—1973 гадах — супрацоўнік рэдакцыі Чашніцкай раённай газэты «Чырвоны прамень», у 1973—1978 гадах вучылася на беларускім аддзяленьні філялягічнага факультэту БДУ. Пасьля яго заканчэньня накіравана на працу ў Раванічы, дзе выкладала ў школе беларускую мову і літаратуру. У 1980 годзе пераехала з мужам на Віцебшчыну і працавала ў школе працоўнай моладзі. З 1987 году выкладала беларускую мову ў школе Талачына, з 1989 году — у школе Віцебску.

24 студзеня 2008 году была знойдзеная мёртвай у сваёй кватэры ў Віцебску з прыкметамі гвалтоўнай сьмерці[1].

Першыя вершы «Залатая мяцеліца», «Серабрыліся ля хат таполі…» і іншыя зьявіліся ў 1969 годзе ў газэце «Магілёўская праўда». Затым яе вершы зьмяшчаліся ў калектыўных зборніках «Вёсны», «Нашчадкі», «Любі будзённы дзень», «Дзень добры, мама», «Дзень паэзіі», у раённым, абласным, рэспубліканскім друку. Аўтарка паэтычнага цыклю «Сьвятло асеньняе зярнят» (у зборніку «Нашчадкі», зборніка «Залежнасьць». Асноўнае ў яе вершах — любоў да Радзімы, яе народа. Пачуцьці каханьня, сяброўства, узаемаадносіны паміж людзьмі, іх заклапочанасьць праблемамі сучаснасьці. Зьяўляецца аўтаркай апавяданьняў «Мачаха», «Яраслаўна».

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy