Беларусь 1
«Беларусь 1» | |
Краіна | Беларусь |
---|---|
Зона вяшчаньня | Беларусь |
Дата стварэньня | 1 студзеня 1956 (68 гадоў таму) |
Уладальнік | Белтэлерадыёкампанія |
Кіраўніцтва | Глеб Шульман |
www.tvr.by |
«Беларусь 1» — асноўны тэлеканал Белтэлерадыёкампаніі. Вяшчаньне ажыцьцяўляецца на беларускай і расейскай мовах. Пачатак вяшчаньня — 1 студзеня 1956 году. Выкарыстоўваецца для распаўсюджваньня прапаганды ў Беларусі[1].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1955 годзе пры падрыхтоўцы да адкрыцьця Менскага тэлецэнтра пачалі выпускаць тэлевізары «Беларусь», якія мелі па 19 лямпаў і памер экрана 18х24 см. 1 студзеня 1956 году з экранаў упершыню прагучала «Гаворыць Менск!» 8 сакавіка 1956 году Менскі тэлецэнтар урачыста ўвялі ў дзеяньне, пасьля чаго перадачы сталі праводзіць тройчы на дзень. Тэлевізары ўсталявалі ў амаль 50 паселішчах Менскай і Маладэчанскай вобласьцяў Беларускай ССР[2]. Першыя перадачы мелі магчымасьць бачыць каля 4 тыс. гледачоў, а тэлецэнтар вяшчаў на адным канале 6 гадзінаў у суткі, радыюс вяшчаньня складаў 60 км. Каляровыя перадачы зьявіліся ў этэры ў 1974 годзе[3].
У 1980 г. тэлеканал «Беларускае тэлебачаньне» займеў самастойную праграму, якая пакрывала 70% земляў Беларускай ССР. Дагэтуль перадачы паказваліся ўкліньваньнем на частасьці Першай праграмы Цэнтральнага тэлебачаньня СССР(ru). Высілкамі старшыні Дзяржаўнага камітэту тэлерадыёвячаньня БССР Генадзя Бураўкіна (1978—1990) «Беларускае тэлебачаньне» цалкам замяніла ў БССР 2-ю Маскоўскую праграму Цэнтральнага тэлебачаньня СССР на яе ранейшых частасьцях. Звыш 60% вяшчаньня самастойнай праграмы «БТ» склалі перадачы на беларускай мове[4].
На 8 кастрычніка 2003 г. за часам кіраваньня БТРК расейцам Ягорам Рыбаковым адбыўся перавод перадачаў тэлеканала на расейскую мову[5]. 1 ліпеня 2005 г. пачаў лічбавае вяшчаньне ў Менску[6]. У 2006 годзе зьмяніў лягатып са старога «БТ» на лягатып «Першы»[7]. Ад 1 студзеня 2013 дырэктарам тэлеканалу «Беларусь 1» стаў Глеб Шульман[8].
17 жніўня 2020 году адбыліся акцыі пратэсту й забастоўкі супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 году. Дзяржаўнае тэлебачаньне таксама страйкавала, «Беларусь 1» паказваў спачатку пустую студыю, а потым паўторы старых праграмаў[9].
Напрыканцы верасьня 2020 году ў этэры каналу былі паказаны прызнальныя паказаньні ад групы людзей, якім нібыта заплацілі каардынатары за ўдзел у пратэстах[10]. Паводле сьведчаньняў аднаго з пацярпелых, 29 верасня 2020 году ў РУУС Першамайскага раёну Менску Мікалай Карпянкоў здымаў відэаролікі, пасьля й паказаныя па «Беларусь 1», асабіста й камандаваў групаю сілавікоў, якая выбівала ілжывыя паказаньні ад групы людзей, схопленых ГУБАЗіКам, якіх зьбіцьцём і пагрозамі прымушалі сказаць на камэру, што ім заплацілі каардынатары[10].
Перадачы тэлеканала
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 50 рэцэптаў першага (субота, 10:45; вядоўцы Іван Лятохін, Марына Кандрацьева);
- Выйсьце ёсьць (Субота, 13:25; вядоўца — Сьвятлана Бароўская);
- Існасьць (субота, 6:45); (бел.)[11];
- XXL WOMAN TV (нядзеля, 09:40; вядоўцы Алёна Ланская і Глеб Давыдаў);
- Давярай і правярай (субота, 16:35; вядоўца Арцём Рыбакін);
- Гісторыі рамонту (субота, 12:10; вядоўца Алеся Зелянко);
- Здароўе (субота, 12:50; вядоўцы Зьміцер Аўдзевіч, Сяргей Жбанкоў і Ірына Пацяюк)[12];
- Terra incognita. Беларусь невядомая (пятніца, 17:25; вядоўца — Максім Нямчынаў);
- Каробка перадачаў (нядзеля, 13:40; вядоўцы Арцём Рыбакін і Кацярына Коба)[13];
- Кулінарная дыпляматыя (субота, 09:50; вядоўца Ларыса Гулякевіч);
- Дзень у вялікім горадзе (аўторак-пятніца, 13:05);
- Белорусское времечко (аўторак-чацьвер, 17:30);
- Добрай раніцы, Беларусь (штодня па-беларуску, 6:00; вядоўцы Дзяніс Дудзінскі і Сьвятлана Бароўская, Дар’я Новік і Дзьмітры Новік, Глеб Давыдаў і Вольга Мядзьведзева, Вольга Рыжыкава і Яўген Перлін, Сьцяпан Гутнікаў і Надзея Цімафеева)[14];
- Пра ежу! (субота-нядзеля 10:50; вядоўцы Аляксандар Петрыман, Антон Каленік, Хуліё Рывэра, Ін’яцыа Роза, Эдуард Цібілаў, Антон Кабанаў і іншыя)
Агенцтва тэлевізійных навінаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 2021 год Агенцтва тэлевізійных навінаў Белтэлерадыёкампаніі рыхтавала звыш 30 пастаянных тэлеперадачаў[15].
- Зроблена ў Беларусі[16];
- «Краіна» (субота, 15:15; вядоўца Павал Лазовік) (бел.)
- Буйным плянам (раз на два тыдні ў аўторак; вядоўца Марат Маркаў)[17];
- «Мы — спецназ» [18];
- Навіны надвор’я (вядоўца Сьвятлана Панкратава)[19];
- Арэна (вядоўца Вольга Барабаншчыкава)[20];
- Галоўны этэр (нядзеля; вядоўцы Вікторыя Сянкевіч, Дзьмітры Бачкоў, Алена Насачова, Паліна Шуба, Сяргей Гусачэнка)[21];
- Навіны. Цэнтральны рэгіён (вядоўцы Натальля Тарасюк і Сяргей Лугоўскі)[22];
- Лёс гігантаў (вядоўца Юры Ярошык)[23];
- Панарама (штодня; вядоўцы Вікторыя Сянкевіч, Дзьмітры Бачкоў, Паліна Шуба, Тацяна Някрасава, Алена Насачова, у мінулым Інга Хрушчова)[24];
- Актуальнае інтэрвію (штотыдзень)[25];
- Каб усе так Geely! (вядоўцы Якаў Бута і Дзіяна Равякова)[26];
- Вакол плянэты (субота, 14:15; вядоўцы Анатоль Ліпецкі, Юлія Табалевіч)[27];
- Ведай нашых[28];
- Дзень спорту (панядзелак-пятніца)[29];
- Дыялёгі аб цывілізацыі (панядзелак, 15:50 і пятніца, 12:35; Андрэй Крывашэеў)[30];
- Журналісцкае расьсьледаваньне (нядзеля)[31];
- Зона Х (панядзелак-чацьвер, 18:45 і пятніца, 17:55)[32];
- Зямля Беларуская (бел.)[33]
- Клюб рэдактараў (нядзеля; аўтар і вядоўца — Генадзь Давыдзька)[34];
- Нявынікі (субота; аўтарская перадача Максіма Меты)[35];
- Пра гаджэты (аўторак і чацьвер, перадача Максіма Меты)[36];
- Раскадроўка (штотыдзень; вядоўца Юры Ярошык)[37];
- Таямніцы сьледзтва (вядоўца Ягор Лівай)[38];
- У курсе (вядоўцы Дзіяна Равякова і Натальля Тарасюк)[39];
- Форум (панядзелак; вядоўца Дзьмітры Бачкоў)[40];
- Твой горад (нядзеля 15:15; вядоўцы Дар’я Бігун і Анастасія Багамолава)[41];
- Сфэра інтарэсаў (аўторак, сераду, чацьвер у 19:20, 00:00; вядоўцы Сяргей Воляк, Андрэй Лапцёнак) [42];
- Спэцыяльны рэпартаж[43];
- Сымбаль Перамогі[44];
- Сіла веры[45];
- Пра мастацтва (вядоўцы Ніна Мажэйка і Міхал Равуцкі)[46];
- Тыдзень Радзівілаў[47];
- Тыдзень бізнэсу[48];
- Нацыянальная трылёгія. Гімн. Герб. Флаг[49];
- Фільм «Нацыянальная дылогія. Статут ВКЛ»[50];
- Нашы[51];
- Мая Беларусь[52];
- «Мірны тур» (рэаліці-шоў)[53];
- «Метро» (спэцыяльны рэпартаж)[54];
- Курская бітва (аўтар Якаў Бута)[55];
- «Канцавая станцыя» (відэафільм)[56];
- Дзень спорту (штодзень)[57];
- Навіны эканомікі (штодзень ад панядзелка да пятніцы ў 07:05, 08:05; вядоўцы Сяргей Воляк, Андрэй Лапцёнак, Вольга Зяленская)[58];
- Галявая перадача[59];
- Вялікі рэпартаж[60];
- БеларусьLIFE[61].
Былыя перадачы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Вось дык шоў!»
- «Жыцьцё як жыцьцё»
- «Уласнай пэрсонай»
- «Ранішняя хваля»
- «Шпілька»
- «ВідэаЭнцыкляпэдыя Беларусі» (бел.)[62]
- «Каталіцкія сьвятыні Беларусі» (бел.)[63]
- «Арсэнал» (вядоўцы Сяргей Собаль і Сьвятлана Віткоўская)[64]
- «Урачэбныя таямніцы з доктарам А. Цярэшчанкам» (вядоўца Аляксандар Цярэшчанка)[65]
- «Заўтра — гэта мы»[66]
- Калыханка (бел.)
- «Культурныя людзі плюс» (нядзеля, 12:10; вядоўцы Зьміцер Кахно і Натальля Лук’янцава)[67]
- «Усё як мае быць» (па-расейску: Всё путём)[68]
- «Перазагрузка»[69]
Цензура й прапаганда
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Міжнародныя экспэрты й беларуская апазыцыя(be) традыцыйна называюць дзяржаўнае тэлебачаньне адным з найважнейшых прапагандысцкіх інструмэнтаў рэжыму Лукашэнкі. Яго абвінавачваюць у дэзынфармацыі, апраўдваньні і прапагандзе палітычных рэпрэсіяў, стварэньні няроўных умоваў і пакрывальніцтве фальсыфікацыяў пры правядзеньні выбараў, ачарненьні крытыкаў рэжыму[70][71].
Супрацоўнікі й топ-мэнэджэры дзяржаўных дзяржаўных тэлеканалаў, у тым ліку Белтэлерадыёкампаніі, якой належыць «Беларусь 1», неаднаразова траплялі ў Чорны сьпіс Эўразьвязу, сьпіс спэцыяльна прызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[72][73][74].
Паводле журналісткі агенцыі тэленавінаў(ru), якая пакінула канал падчас пратэстаў у Беларусі ў жніўні 2020 году, на «Беларусь 1» існавала сур’ёзная цэнзура[75]. Напрыклад, існаваў сьпіс людзей, імёны якіх нельга згадваць у навінах, які ўключаў апазыцыйных палітыкаў, існаваў чорны сьпіс эканамістаў і палітолягаў, у якіх нельга было браць камэнтары, не дапушчалася ўжываньне ў сюжэтах слоў «сталінізм», «культ асобы», «ГУЛаг»[75]. Існаваньне цэнзуры таксама пацьвердзіў журналіст АТН Аляксандар Лучонак, які таксама звольніўся ў пратэст на прапаганду[76].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Marples, David (2013-01-22) Belarus Starts Propaganda War Against the EU (анг.). Eurasia Daily Monitor(en). Архіўная копія ад 2021-02-12 г.
- ^ Вікторыя Целяшук. Як «Зьвязда» пісала гісторыю: 1954—1964 // Зьвязда : газэта. — 29 красавіка 2017. — № 81 (28445). — С. 7. — ISSN 1990-763x.
- ^ Сяргей Шупа (21 ліпеня 2009) Радыё Свабода год за годам: 1974. Радыё «Свабода».
- ^ Глеб Лабадзенка. «Канешне, гэта не тое, што я мог бы зрабіць, але» // Народная воля : газэта. — 19 чэрвеня 2013. — № 47 (3788). — С. 1, 6. — ISSN 2071-9647.
- ^ Тацяна Падаляк. Калі ласка, спытайце ў Рыбакова // Зьвязда. — 8 кастрычніка 2003. — № 254 (24938). — ISSN 1990-763x.
- ^ Жанна Катлярова. У Беларусі да 2010 года восем тэлепраграмаў плянуецца трансьляваць у лічбавым фармаце // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 27 верасьня 2007 г. Праверана 7 красавіка 2013 г.
- ^ Смирнова, Елена. Ребрендинг белорусских телеканалов. Не итоги // Журналістыка-2012: стан, праблемы і перспектывы: матэрыялы 14-й Міжнар. навук.-практ. канф., 6–7 сн. 2012 г., Мінск / рэдкал. : С.В. Дубовік (адк. рэд.) [і інш.].. — Мінск: БДУ, 2012. — С. 95.
- ^ Сергей Малиновский. (8 студзеня 2013) Сергей Кухто вернулся в Белтелерадиокомпанию. Комсомольская правда в Молдове.
- ^ Staatsfernsehen in Belarus offenbar im Streik (ням.). Die Zeit(be) (2020-08-17). Праверана 2020-08-17 г.
- ^ а б Фигурант "дела 11-ти участников чата": Карпенков лично снимал "покаяльное видео" на камеру (рас.). Вясна (2021-06-29). Праверана 2021-06-30 г. Архіўная копія ад 2021-06-30 г.
- ^ «Існасць» на «Беларусь 1» Белтэлерадыёкампанія
- ^ «Здоровье» на «Беларусь 1» Белтэлерадыёкампанія
- ^ «Коробка передач» на «Беларусь 1» Белтэлерадыёкампанія
- ^ «Добрай раніцы, Беларусь!» на «Беларусь 1» Белтэлерадыёкампанія
- ^ Аб агенцтве тэленавінаў // Белтэлерадыёкампанія, 2021 г. Праверана 17 ліпеня 2021 г.
- ^ Зроблена ў Беларусі Белтэлерадыёкампанія (рас.)
- ^ Буйным планам Белтэлерадыёкампанія (рас.)
- ^ «Мы — спецназ» Белтэлерадыёкампанія (рас.)
- ^ Навіны надвор’я Белтэлерадыёкампанія (рас.)
- ^ Арэна Белтэлерадыёкампанія (рас.)
- ^ Галоўны эфір Белтэлерадыёкампанія (рас.)
- ^ Навіны. Цэнтральны рэгіён Белтэлерадыёкампанія (рас.)
- ^ Лёс гігантаў Белтэлерадыёкампанія (рас.)
- ^ Панарама Белтэлерадыёкампанія (рас.)
- ^ Актуальное интервью. Разговоры на актуальные темы Белтэлерадыёкампанія (рас.)
- ^ Каб усе так Geely! Белтэлерадыёкампанія
- ^ Вокруг планеты Белтэлерадыёкампанія
- ^ Знай наших. Проект о белорусах, которыми мы гордимся Белтэлерадыёкампанія (рас.)
- ^ День спорта Белтэлерадыёкампанія (рас.)
- ^ Диалоги о цивилизации Белтэлерадыёкампанія (рас.)
- ^ Журналісцкае расследаванне(недаступная спасылка) Белтэлерадыёкампанія (рас.)
- ^ Зона Х Белтэлерадыёкампанія (рас.)
- ^ Зямля беларуская Белтэлерадыёкампанія (рас.)
- ^ Клуб рэдактараў Белтэлерадыёкампанія (рас.)
- ^ Нявынікі Белтэлерадыёкампанія
- ^ Пра гаджэты Белтэлерадыёкампанія (рас.)
- ^ Раскадроўка(недаступная спасылка) Белтэлерадыёкампанія (рас.)
- ^ Таямніцы следства Белтэлерадыёкампанія (рас.)
- ^ У курсе Белтэлерадыёкампанія (рас.)
- ^ Форум Белтэлерадыёкампанія (рас.)
- ^ Твой горад Белтэлерадыёкампанія
- ^ Сфера інтарэсаў Белтэлерадыёкампанія
- ^ Спецыяльны рэпартаж Белтэлерадыёкампанія
- ^ Сімвал Перамогі(недаступная спасылка) Белтэлерадыёкампанія
- ^ Сіла веры Белтэлерадыёкампанія
- ^ Пра мастацтва(недаступная спасылка) Белтэлерадыёкампанія
- ^ Тыдзень Радзівілаў Белтэлерадыёкампанія
- ^ Тыдзень бізнесу Белтэлерадыёкампанія
- ^ Нацыянальная трылогія. Гімн. Герб. Флаг(недаступная спасылка) Белтэлерадыёкампанія
- ^ Нацыянальная дылогія. Статут ВКЛ Белтэлерадыёкампанія
- ^ Нашы Белтэлерадыёкампанія
- ^ Мая Беларусь Белтэлерадыёкампанія
- ^ Мирный тур Белтэлерадыёкампанія
- ^ Метро Белтэлерадыёкампанія
- ^ Курская бітва(недаступная спасылка) Белтэлерадыёкампанія
- ^ Видеофильм АТН «Конечная станция»(недаступная спасылка) Белтэлерадыёкампанія
- ^ День спорта Белтэлерадыёкампанія
- ^ Новости экономики Белтэлерадыёкампанія
- ^ Голевая передача(недаступная спасылка) Белтэлерадыёкампанія
- ^ Большой репортаж Белтэлерадыёкампанія
- ^ БеларусьLIFE Белтэлерадыёкампанія
- ^ Телевидение. Телеканалы национальной государственной телерадиокомпании Беларуси Белтэлерадыёкампанія (рас.)
- ^ Телевидение. Телеканалы национальной государственной телерадиокомпании Беларуси(недаступная спасылка) Белтэлерадыёкампанія (рас.)
- ^ Телевидение. Телеканалы национальной государственной телерадиокомпании Беларуси Белтэлерадыёкампанія (рас.)
- ^ Телеканалы национальной государственной телерадиокомпании Беларуси(недаступная спасылка) Белтэлерадыёкампанія (рас.)
- ^ Завтра это мы (Видеогалерея) Белтэлерадыёкампанія (рас.)
- ^ Екатерина Романова (20 верасьня 2012) «Культурные люди +» заменят глянцевые журналы. Комсомольская правда. (рас.)
- ^ Путешествия с телеканалом «Беларусь 1» Белтэлерадыёкампанія (рас.)
- ^ Перезагрузка(недаступная спасылка) Белтэлерадыёкампанія (рас.)
- ^ Сергій Лещенко. (2011-11-08) Посол Польщі Генрик Літвін: Втратити добрий час – це великий ризик для України (укр.). Украінская праўда. Праверана 2021-05-05 г. Архіўная копія ад 2017-10-23 г.
- ^ Edward Lucas. (2017-01-20) Edward Lucas Podcast: Belarus propaganda (анг.) Праверана 2021-05-05 г. Архіўная копія ад 2021-05-06 г.
- ^ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС. Наша Ніва (2011-10-11). Праверана 2021-05-05 г. Архіўная копія ад 2017-10-22 г.
- ^ Мария Садовская. Суровые и спорные (рас.). Белорусы и рынок. Праверана 2009-07-28 г. Архіўная копія ад 2012-12-08 г.
- ^ EUR-Lex - 02012D0642-20210621 - EN - EUR-Lex (анг.). EUR-Lex(pl).
- ^ а б Машина пропаганды в Беларуси: бывшие журналисты госСМИ о своей работе (рас.). Нямецкая хваля. Праверана 2020-10-12 г. Архіўная копія ад 2020-09-07 г.
- ^ В Беларуси журналист уволился с госТВ и объяснил, как работает пропаганда Лукашенко (рас.). УНІАН. Праверана 2020-10-12 г. Архіўная копія ад 2020-08-27 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праграма тэлеперадач «Беларусь 1» // Белтэлерадыёкампанія, 14 жніўня 2020 г. Праверана 14 жніўня 2020 г.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |