Перайсьці да зьместу

New Line Cinema

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
New Line Cinema Productions Inc.
Выява лягатыпу
Тып Даччынае таварыства кампаніі Warner Bros.
Заснаваная 1967
Уласьнікі WarnerMedia[d]
Краіна
Разьмяшчэньне
Галіна кінавытворчасьць[d]
Матчына кампанія Warner Bros. Entertainment, Inc.
Даччыныя кампаніі Fine Line Features[d][3][4]

«New Line Cinema» (бел. новая лінія кіно) — адна з найбуйнейшых амэрыканскіх кінакампаніяў. Заснавальнікі — Робэрт Шэй і Майкл Лін.

Утворана ў 1967 годзе Робэртам Шэем, якому на той момант было 27 гадоў. Спачатку кампанія займалася распаўсюджаньнем замежнах фільмаў ды стужак у жанры артгаўз сярод студэнцкіх гарадкоў у ЗША. Адным зь першых посьпехаў кампаніі быў распаўсюд прапагандысцкага фільму супраць марыхуаны «Касяковая бязглузьдзіца» (анг. Reefer Madness), які меў вялікі посьпех напачатку 1970-х. У 1976 годзе кампанія ўпершыню прафінансавала здымкі паўнамэтражнага фільму «Каскадэры» (анг. Stunts). Яшчэ тры фільмы былі прафінансаваныя ў 1981 ды 1983 годзе. Першай камэрцыйна пасьпяховай франшызай кампаніі стаў фільм «Кашмар на вуліцы вязаў» (1984). У 1994 годзе кампанія спачатку была прададзеная канцэрну Turner Broadcasting System, а ў 1996 годзе стала даччынай структурай мэдыя-карпарацыі «Time Warner». Уключае падразьдзяленні па тэатральным пракаце, збыце, хатнім відэа і аддзяленьне, якое спэцыялізуецца на незалежным кіно і носіць назву «Picturehouse». Кампанія датычная да выпуску кінатрылёгіі «Ўладар пярсьцёнкаў», сэрыі фільмаў «Остын Паўэрз», «Блэйд», «Пункт прызначэньня», «Тупы і яшчэ тупей», «Кашмар на вуліцы Вязаў», «Круцельства», «Сьмяротная Бітва».

Часам жартам «New Line Cinema» завуць «Домам, які пабудаваў Фрэдзі» з-за фільму, які зрабіў студыю знакамітай — «Кашмар на вуліцы Вязаў»[5].

У 2008 годзе кампанія была паглынута «Warner Brothers» з-за фінансавых праблемаў[6]. «New Line Cinema» спэцыялізавалася на фантастычным кіно і стужках з шырокамаштабнымі візуальнымі эфэктамі.

Асноўны артыкул: Фільмы, выпушчаныя «New Line Cinema»
  1. ^ Library of Congress New Line Cinema Corporation // Library of Congress Name Authority File (анг.)
  2. ^ а б Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменьняў — 2012.
  3. ^ http://www.fundinguniverse.com/company-histories/new-line-cinema-inc-history/
  4. ^ OpenCorporates (анг.) — 2010.
  5. ^ Nightmare on Elm Street. DVD Revire. Праверана 18 кастрычніка 2014 г. Архіўная копія ад 13 кастрычніка 1999 г.
  6. ^ Браты Ўорнэр паглынулі «Уладара пярсьцёнкаў». РБК daily. Праверана 18 кастрычніка 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • New Line Cinema IMDb Праверана 18 кастрычніка 2014 г.
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy