Перайсьці да зьместу

U2

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
U2

Эдж і Бона
Гады 1976 — цяпер
Краіна
Месца ўтварэньня Ірляндыя
Мова ангельская
Жанр рок
Выдавец Island Records[d], Interscope Records[d], Columbia Records[d] і Mercury Records[d]
Зьвязаныя праекты Green Day
Удзельнікі
  • Бона
  • Эдж
  • Адам Клейтан
  • Лары Мален-малодшы
Узнагароды і прэміі
u2.com

U2 (вымаўляецца «Ю Ту») — рок-гурт з Дубліна (Ірляндыя). Сфармаваны ў 1976 року, U2, пачынаючы зь сярэдзіны 80-х, зьяўляецца адным з самых папулярных і пасьпяховых гуртоў у сьвеце. Было прададзена каля 140 мільёнаў альбомаў гурта[1]. Па стане на 2006 рок у іх актыве было дваццаць дзьве прэміі «Грэмі»[2], больш, чым у любога іншага гурту ў сьвеце.

Гурт быў сфармаваны, калі Бона (вакал і гітара), Эдж (гітара, клявішы і вакал) і Адам Клейтан (бас-гітара) адгукнуліся на аб’яву, разьмешчаную Лары Маленам-малодшым; у той час яны былі падлеткамі-музыкамі сярэдняе рукі. Да сярэдзіны 80-х яны выпусьцілі 4 альбомы й здабылі адданы рух фанатаў — большай часткай за кошт гастроляў, непаўторнага, які стаў візытоўкай, выкананьня гітарных партыяў Эджам, голасу Бона й глыбокіх па зьмесьце тэкстаў песень. Статус зорак яны здабылі з выхадам у 1987 року альбома The Joshua Tree, які часта называюць адным з найвялікшых альбомаў рока [3].

На пачатку 90-х яны адказалі на рэвалюцыю ў альтэрнатыўнай і танцавальнай музыцы, на крытыку на сваю адрэсу, і на тое, што, па іх меркаваньні, было застоем у музыцы, альбомам Achtung Baby й грандыёзным шоў Zoo TV. Тым часам яны бесьперастанку экспэрымэнтуюць, дасьледуючы розныя музычныя кірункі. У 1995 годзе гурт запісаў сынгл «Miss Sarajevo» пры ўдзеле Браяна Іна і Лючана Павароцьці.

На пачатку XXI стагодзьдзя U2 грае больш звыклую музыку, але выкарыстоўвае свае ранейшыя напрацоўкі й працягвае карыстацца посьпехам у публікі й крытыкаў. У 2004 року гурт заняў 22 месца са 100 у рэйтынгу «Найлепшыя артысты ўсіх часоў» (100 Greatest Artists of All Time) часопіса Rolling Stone[4]. У 2005 іх уключылі ў «Залю славы рок-н-ролу».

Чальцы гурту вядомыя за сваю актыўную палітычную дзейнасьць у сфэры правоў чалавека й сацыяльнае справядлівасьці: удзел у «Міжнароднай амністыі», Make Poverty History, кампаніі ONE, фэстывалі Live 8, DATA — Debt, AIDS, Trade in Africa Бона й Music Rising Эджа. У 1985 годзе гурт выступіў на дабрачынным канцэрце Live Aid у падтрымку галадаючых у Афрыцы.

  1. ^ Vallely, Paul."Bono: The Missionary". The Independent, May 2006.
  2. ^ GRAMMY Winners List
  3. ^ «Rock’s Hottest Ticket» Time Magazine Archive, April 1987.
  4. ^ The Immortals: The First Fifty
  • Chatterton, Mark (2001). U2: The Complete Encyclopedia. Firefly Publishing. ISBN 0-946719-41-1
  • Flanagan, Bill (1995). U2 at the End of the World. Delacorte Press. ISBN 0-385-31154-0
  • Parra, Pimm Jal de la (2003). U2 Live: A Concert Documentary. Omnibus Press. ISBN 0-7119-9198-7
  • McCormick, Neil (ed), (2006). U2 by U2. HarperCollins Publishers. ISBN 0-00-719668-7
  • Wall, Mick, (2005). Bono. Andre Deutsch Publishers. ISBN 0233001593 (Promotional edition published by Paperview U.K is association with the Irish Independent)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

U2сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy