9 лістапада
9 лістапада — трыста трынаццаты (трыста чатырнаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← лістапад → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | |
2024 |
Падзеі
правіць- 1512: Францыск Скарына ў Падуі абараніў ступень доктара медыцынскіх навук.
- 1794: У выніку падаўлення Польскага паўстання 1794 г. рускай арміяй капітулявалі абаронцы Варшавы.
- 1906: Тэадор Рузвельт стаў першым амерыканскім прэзідэнтам, які наведаў з афіцыйным візітам іншую краіну
- 1915: Пачала дзейнічаць чыгунка Жлобін — Калінкавічы — Шапятоўка.
- 1941: Нацысты расстралялі каля 1500 яўрэяў у гарадскім пасёлку Мір.
- 1953: Абвешчана незалежнасць Камбоджы ад Францыі.
- 1989: Пачаўся дэмантаж Бярлінскай сцяны.
Нарадзіліся
правіць- 1789: Марцін Антоні Паўловіч, беларускі навуковец-геолаг, асветнік
- 1818: Іван Тургенеў, рускі пісьменнік (пам. 3.9.1883)
- 1856: Уладзімір Стукаліч, беларускі літаратуразнавец, гісторык, юрыст (пам. 18.10.1918)
- 1861: Тадэвуш Паўлікоўскі, польскі рэжысёр і тэатральны дзеяч (пам. 28.9.1915)
- 1867: Панцялейман (Ражноўскі), праваслаўны царкоўны дзеяч (пам. 30.12.1950)
- 1877: Адольф Дзітрых, швейцарскі мастак
- 1948: Луіс Феліпэ Скалары, бразільскі футбольны трэнер
- 1952: Джэк Шостак, амерыканскі вучоны-цытагенетык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (2009)
- 1962: Аляксей Мельнікаў, беларускі літаратуразнавец (пам. 13.8.1995)
- 1965: Брын Тэрвель, валійскі оперны спявак.
- 1977: Дзмітрый Дашчынскі, беларускі фрыстайліст
Памерлі
правіць- 1677: Арт ван дэр Нер, галандскі мастак
- 1794: Скулі Магнусан, «бацька» Рэйк'явіка
- 1802: Томас Гёрцін, англійскі мастак
- 1918: Гіём Апалінэр, паэт
- 1941: Генрых Глябовіч, беларускі грамадскі дзеяч, каталіцкі святар
- 1953: Абдэль Азіз ібн Сауд, першы кароль Саудаўскай Аравіі
- 1953: Дылан Томас, валійскі паэт
- 2014: Анатоль Маразевіч, беларускі вучоны