30 лістапада
30 лістапада — трыста трыццаць чацвёрты (трыста трыццаць пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← лістапад → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | |
2024 |
Падзеі
правіць- 912: Генрых Птушнік стаў герцагам Саксоніі.
- 1409: У Берасці пачалася нарада Ягайлы і Вітаўта пра план сумесных вайсковых дзеянняў супраць Тэўтонскага ордэна (сконч. 8.12.1409).
- 1595: Казацкі атрад Севярына Налівайкі захапіў Магілёў.
- 1700: Адбылася бітва пры Нарве, якая скончылася перамогай шведскіх войскаў пад камандаваннем караля Карла XII.
- 1787: Уільямам Гершэлем адкрыта карлікавая галактыка, якая з'яўляецца спадарожнікам Туманнасці Андрамеды.
- 1917: У газеце «Вольная Беларусь» надрукаваны верш Максіма Багдановіча «Пагоня».
- 1939: Пачалася савецка-фінская вайна (1939—1940).
- 1952: Заснаваны Дзяржаўны акадэмічны хор Беларусі імя Цітовіча.
- 1957: У Інданезіі агенты ЦРУ, МІ-6 і АСІС здзейснілі няўдалы замах на жыццё прэзідэнта Сукарна.
- 1993: Урочышчу Курапаты нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 1-ай катэгорыі.
Нарадзіліся
правіць- 1427: Казімір Ягелончык, вялікі князь літоўскі
- 1591: Андрэй Баболя, рэлігійны дзеяч, місіянер, каталіцкі святы (пам. 16.5.1657)
- 1667: Джонатан Свіфт, ірландскі святар і пісьменнік
- 1761: Смітсан Тэнант, англійскі хімік
- 1831: Уільям Генры Флаўэр, англійскі медыК, антраполаг
- 1835: Марк Твэн, амерыканскі пісьменнік
- 1862: Карл Стольберг, фінскі рэжысёр, фатограф
- 1869: Нільс Густаў Дален, шведскі фізік
- 1874: Уінстан Чэрчыль, брытанскі прэм’ер-міністр і пісьменнік
- 1889: Эдгар Дуглас Эдрыян, брытанскі электрафізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1932)
- 1899: Міхась Лынькоў, беларускі пісьменнік
- 1920: Вальдэмар Панса, эстонскі акцёр, рэжысёр
- 1944: Джозеф Баакаі, прэзідэнт Ліберыі
- 1987: Даніэль Набоа, прэзідэнт Эквадора
- 1994: Найджа Х’юстан, амерыканскі скейтбардыст
- 1996: Фаўстына Ампах, ганская футбалістка
Памерлі
правіць- 1016: Эдмунд Жалезнабокі, кароль Англіі
- 1519: Міхаэль Вольгемут, нямецкі мастак
- 1603: Уільям Гільберт, англійскі фізік і ўрач
- 1647: Банавентура Кавальеры, італьянскі матэматык
- 1647: Джавані Ланфранка, італьянскі мастак
- 1694: Марчэла Мальпігі, італьянскі біёлаг, урач
- 1731: Брук Тэйлар, англійскі матэматык
- 1830: Пій VIII, Папа Рымскі
- 1900: Оскар Уайльд, ірландскі літаратар
- 1901: Эдвард Джон Эйр, англійскі даследчык Аўстраліі
- 1910: Джэймс Мэйс, брытанскі баксёр
- 1954: Вільгельм Фуртвенглер, нямецкі дырыжор і кампазітар
- 1956: Людвік Куба, чэшскі этнограф, мастак і пісьменнік
- 2007: Сеймур Бензер, амерыканскі фізік, малекулярны біёлаг
- 2013: Юрый Якаўлеў, расійскі акцёр