Перайсці да зместу

Гарантала (народ)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 18:36, 16 кастрычніка 2023, аўтар IP781584110 (размовы | уклад) (арфаграфія, афармленне)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Гарантала
(Hulandalo)
Фота канца XIX - пачатку XX ст.
Агульная колькасць 1 081 000 ў Інданезіі (2014 г.)
Рэгіёны пражывання Інданезія
Мова гарантала
Рэлігія іслам
Блізкія этнічныя групы мінахасы, вісая, мангандоу

Гаранта́ла (саманазва Hulandalo) — аўстранезійскі народ, карэнныя насельнікі поўначы вострава Сулавесі ў Інданезіі. Агульная колькасць (2014 г.) — 1 081 000 чал.[1]

Паводле лінгвістычных даных[2], гарантала маюць супольнае паходжанне з аўстранезійскімі народамі Філіпінскіх астравоў і Паўночнага Сулавесі. Паводле легенд, першае дзяржаўнае ўтварэнне гарантала ўзнікла ў пачатку 2 тысячагоддзя н. э. Да 1525 г., калі на поўнач Сулавесі прыбылі партугальцы, сярод іх шырока распаўсюджваўся іслам, землі гарантала былі падзелены паміж мусульманскімі дзяржавамі Гарантала, Лімбота, Сувава, Баалема, Атынгола[3]. Яны складалі ваенна-палітычны саюз, які да канца XIX ст. трапіў у поўную каланіяльную залежнасць ад Нідэрландаў. У 1950 г. землі гарантала былі далучаны да Інданезіі. У 2001 г. была сфарміравана асобная правінцыя Гарантала.

Асаблівасці культуры

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўным традыцыйным заняткам гарантала здаўна з’яўлялася земляробства. Важную ролю адыгрывалі лясная гаспадарка і рыбалоўства. Рамяство і жывёлагадоўля мелі другасны характар.

Асноўны тып паселішча — вёска. Традыцыйныя хаціны-дулахупа мелі каркасную канструкцыю, будаваліся на па́лях. Хаціна падзялялася на некалькі памяшканняў. Да ўвахода вялі дзве лесвіцы. Традыцыйная вопратка рознакаляровая, прычым кожны колер мае свой сімвалічны аспект.

У мінулым былі распаўсюджаны вялікія пашыраныя сем’і, якія маглі весці супольную земляробчую гаспадарку ў горных раёнах з цяжкай для апрацоўкі глебай. Старэйшыя бацька і маці лічыліся галоўнымі гаспадарамі, што адлюстравана ў мове гарантала[4]. У ёй не прыняты розныя інтымныя формы зваротаў да бацькоў і старэйшых блізкіх сваякоў.

Гарантала славяцца развітай музычнай культурай[5]. Заканчэнне рамадана суправаджаецца тамбілатохе — святам агменяў[6], якія запальваюць вакол мячэцяў і ў паселішчах.

Родная мова гарантала мае аўстранезійскае паходжанне. У нашы дні ў пісьмовасці выкарыстоўваецца лацінка. Аднак выкарыстанне мовы звычайна адбываецца ў паўсядзённым жыцці. У школьнай адукацыі, сродках масавай інфармацыі, афіцыйных дакументах звычайна ўжываецца інданезійская мова.

Абсалютная большасць вернікаў — мусульмане-суніты.

Зноскі

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy