Перайсці да зместу

Групенфюрар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 12:05, 27 студзеня 2022, аўтар InternetArchiveBot (размовы | уклад) (Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Тактычны сімвал для групенфюрара (камандзіра аддзялення / камандзіра групы) паводле пастановаў і навучанняў DV 102[1]

Групенфю́рар (ад ням.: Gruppenführer) — 1) камандзір аддзялення, 2) адно з вышэйшых званняў у СС, СА, НСКК і НСФК, з 1933 года адпавядала званню генерал-лейтэнанта.

Камандзір аддзялення

[правіць | правіць зыходнік]

Адмысловае званне групенфюрар (камандзір аддзялення), як унтэр-афіцэрскае, выкарыстоўвалася ў некаторых напаўваенных фарміраваннях, напрыклад у службе папярэджання пра налёты (ням.: Luftschutz-Warndienstes) у ППА рэйха, службе дапамогі (ням.: Sicherheits- und Hilfsdienst) і інш. У фольксштурме гэта званне адпавядала званню армейскага ўнтар-афіцэра і прысвойвалася камандзірам аддзяленняў.

У ГДР гэта спецыяльнае званне было першасным званнем малодшага начальніцкага складу ў падраздзяленнях (Баявых групах) рабочай міліцыі.

Варта ўлічваць, што званне групенфюрар у якасці амысловага звання выкарыстоўваецца і ў наш час, напрыклад у школе дарожнай паліцыі кантона Цюрых, знакі адрознення — па адной шасціканцовай зорцы («зорка Давіда») на пагонах.

Гайнц Райнефарт Групенфюрар СС, генерал-лейтэнант войскаў СС і паліцыі
Пагон
Пятліца

Званне было ўведзена ў верасні 1925 як званне (на першым часе — адзінае) кіраўніка асноўнага падраздзялення арганiзацыi СС — групы (ням.: SS-Gruppe). У перыяд з 1926 па 1936 з’яўлялася званнем вышэйшых кіраўнікоў тэрытарыяльных падраздзяленняў арганізацыі Абшніт СС (ням.: SS-Abschnitte) і Оберабшніт (ням.: SS-Oberabschnitte). З моманту стварэння войскаў СС адпавядала званню генерал-лейтэнанта і пасадзе намесніка камандуючага арміяй, камандзіра корпуса. У цэнтральным апараце СС дадзенае званне адпавядала пасадзе кіраўніка аднаго з дэпартаментаў (ням.: SS-Hauptamt).

Да 1942 года групенфюрар насіў у пятліцы тры дубовых ліста, з 1942 года (толькі ў СС/СД) — тры дубовых лісты і адну зорку.

Змяненне знакаў адрознення вышэйшых фюрараў (генералаў) СС у красавіку 1942 года было выклікана увядзеннем звання оберстгрупенфюрар і жаданнем уніфікаваць колькасць зорачак на пятліцах і на пагонах, якія насіліся на ўсіх іншых відах формы, акрамя партыйнай, паколькі з павелічэннем колькасці часцей войскаў СС усё часцей узнікалі праблемы з карэктным распазнаннем званняў СС звычайнымі ваенаслужачымі Вермахта.

Званне атрымалі 112 чалавек.

У выпадку прызначэння ўладальніка гэтага звання на пасаду ваеннай (з 1939 года) або паліцэйскай (з 1933 года) службы ён атрымліваў дубліруючае званне ў адпаведнасці з характарам службы:

  • Группенфюрер СС і генерал-лейтэнант паліцыі — ням.: SS Gruppenführer und der Generalleutnant der Polizei
  • Группенфюрер СС і генерал-лейтэнант войскаў СС — ням.: SS Gruppenführer und der Generalleutnant der Waffen-SS.

Зноскі

Малодшае званне
Брыгадэфюрар
Групенфюрар Обергрупенфюрар
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy