Ігнацы Дашынскі
Ігнацы Дашынскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Ignacy Daszyński | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Енджэй Марачэўскі | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
26 кастрычніка 1866[1][2][…] |
||||||
Смерць |
31 кастрычніка 1936[4][3][…] (70 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Maria Daszyńska[d] і Cecylia Kempner[d] | ||||||
Дзеці | Adam Próchnik[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ігна́цы Дашы́нскі (польск.: Ignacy Ewaryst Daszyński, 26 кастрычніка 1866, Збараж (цяпер Збаражскі раён, Цярнопальская вобласць, Украіна) — 31 кастрычніка 1936, в. Быстра каля г. Бельска-Бяла (цяпер Сілезскае ваяводства Польшча) — польскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, публіцыст. Змагар за незалежнасць Польшчы.
Палітычная і дзяржаўная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Адзін з арганізатараў Польскай сацыял-дэмакратычнай партыі Галіцыі, пазней Польскай сацыялістычнай партыі. Лідар ПСДП.
У 1897 і 1900 гадах быў пасол (дэпутат) аўстрыйскага дзяржаўнага савета.
У лістападзе 1918 г. стаў прэм'ер-міністрам Часовага Народнага ўрада, абвешчанай у Любліне Польскай Народнай Рэспублікі.
Пасля ваеннага перавароту і прыходу да ўлады ў маі 1926 г. падтрымліваў Прэзідэнта Польшчы Ю. Пілсудскага. У 1929 г. перайшоў у апазіцыю і ўваходзіў у склад арганізатараў саюза левых і цэнтрысцкіх партый Польшчы.
У 1922—1927 г. займаў пасаду віцэ-маршалка, а ў 1928—1930 г. — маршалка ніжняй палаты Нацыянальнай Асамблеі — Сейма Рэспублікі Польшча.
Памёр у 1936 г. і пахаваны ў Кракаве на Ракавіцкіх могілках.
Ганаровы грамадзянін Радама. За літаратурна-публіцыстычную дзейнасць ганараваны ўзнагародай Польскай Акадэміі Літаратуры «Залатыя акадэмічныя лаўры» ў 1935 г.
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар шэрагу артыкулаў і публікацый, у тым ліку па пытаннях палітыкі, дзяржаўнага будаўніцтва Польшчы і ўзаемаадносін з Расіяй.
- Szlachetczyzna i odrodzenie Galicji, 1899;
- O formach rządu. Szkic socjologiczny, 1902;
- Polityka proletariatu. Kilka uwag o taktyce rewolucji w Polsce, 1907;
- Mowa o sprawie polsko-ruskiej, wygłoszona w Izbie Posłów d. 21 maja 1908 r., 1908;
- Cztery lata wojny. Szkice z dziejów polityki Polskiej Partii Socjalistycznej Galicji i Śląska, 1918;
- Z burzliwej doby. Mowy sejmowe wygłoszone w czasie od października 1918 do sierpnia 1919 roku, 1920;
- Wielki człowiek w Polsce. Szkic polityczno-psychologiczny, 1925;
- Pamiętniki, tom I Kraków 1925, tom II 1926;
- Sejm, rząd, król, dyktator, 1926;
- W obronie praw przedstawicielstwa ludowego. Przemówienie sejmowe tow. Daszyńskiego, 1926;
- W pierwszą rocznicę przewrotu majowego 1927;
- Czy socjaliści moga uznać dyktaturę proletariatu, 1927.
Зноскі
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 23 жніўня 2019.
- ↑ Ignacy Daszyński // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ а б http://www.britannica.com/EBchecked/topic/152146/Ignacy-Daszynski
- ↑ http://encyclopedia.1914-1918-online.net/article/daszynski_ignacy
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ігнацы Дашынскі
- Ignacy Daszyński Архівавана 14 жніўня 2011. (польск.)
- Прэм’ер-міністры Польшчы
- Нарадзіліся 26 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1866 годзе
- Нарадзіліся ў Збаражы
- Памерлі 31 кастрычніка
- Памерлі ў 1936 годзе
- Памерлі ў Сілезскім ваяводстве
- Пахаваныя на Ракавіцкіх могілках
- Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
- Асобы
- Ганаровыя грамадзяне Радама
- Палітыкі Польшчы
- Публіцысты паводле алфавіта
- Публіцысты Польшчы
- Члены Польскай сацыялістычнай партыі