Ільменіт
Ільменіт | |
---|---|
Ільменіт з Міяса | |
Формула | FeTiO3 |
Сінгонія | Трыганальная |
Колер | Чорны |
Колер рысы | Карычнявата-чорная |
Бляск | Металічны |
Празрыстасць | Непразрысты |
Цвёрдасць | 5—6 |
Злом | Ракавісты да паўракавістага |
Шчыльнасць | 4,72 г/см³ |
Ільмені́т, тытаністы жалязняк — мінерал агульнай хімічнай формулы FeO·TiO2 або FeTiO3 (36,8 % Fe, 31,6 % O, 31,6 % Ti), склад нясталы. Чыстая разнавіднасць ільменіта таксама завецца «крытчанітам». Назва паходзіць ад назвы Ільменскіх гор на Урале, дзе мінерал быў упершыню знойдзены.
Уласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]Ільменіт крышталізуецца ў трыганальнай сістэме, утвараючы складаныя ромбаэдрычныя крышталі, зярністыя масы і суцэльныя навалы; непразрысты; колер чорны з яркім металічным бляскам. Цвёрдасць 5—6 па шкале Моаса; удзельная вага 4,72. У чыстым выглядзе пры звычайнай тэмпературы ільменіт слабамагнітны, што мае важнае значэнне пры яго прамысловай здабычы. Крышталі, якія змяшчаюць больш за 25 % Fe2O3 у выглядзе цвёрдага раствора, магнітныя.
Ільменіт і тытанамагнетыт з'яўляюцца каштоўнай рудой для атрымання тытана і яго вытворных (аксіду тытана, фератытана і іншых).
Радовішчы ільменіта ў Аўстраліі, Аргенціне, ЗША, Індыі, Канадзе, Нарвегіі, Расіі, Швецыі.
На тэрыторыі Беларусі — акцэсорны мінерал у пародах крышталічнага фундамента і большасці абломкавых парод платформавага чахла[1].
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Геаграфія ў тэрмінах і паняццях. Энцыклапедычны даведнік — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2003. — С. 137.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Ільменіт на Вікісховішчы |
- Ільменіт у базе Каталога Мінералаў (руск.)
- Ільменіт у базе webmineral.com (англ.)
- Ильменит // Энцыклапедыя «Кругасвет» (руск.)
- Барсанов Г. П. Ильменит(недаступная спасылка) // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)