Перайсці да зместу

Іонія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карта Іоніі

Іонія (стар.-грэч.: Ἰωνία, лац.: Ionia) — вобласць Старажытнай Грэцыі на захадзе Малой Азіі, астравах Хіас і Самас. У больш шырокім значэнні, Іоніяй называлі ўсе землі населеныя элінамі-іанійцамі.

Згодна традыцыі, грэкі-іанійцы перасяліліся на захад Малой Азіі з Атыкі праз 140 гадоў пасля заканчэння Траянскай вайны (прыкладна 1130 г. да н.э.). Заснаваныя імі 7 гарадоў кіраваліся першапачаткова нашчадкамі апошняга афінскага манарха Кодра, а таксама высакародных лікійцаў.

Герадот таксама лічыў жыхароў Іоніі выхадцамі з Афін і паведамляў, што ў малаазіяцкіх іанійцаў існуюць тыя ж рэлігійныя традыцыі, што і ў атычных грэкаў. Жыхары Іоніі лічылі сваё паходжанне высакародным, а таму "больш трымаліся за сваё імя". Аднак Герадот пярэчыў гэтаму, пісаў, што ў каланізацыі Іоніі прымалі ўдзел пеласгі з Пелапанеса і грэкі з розных раёнаў Эгейскага мора. Акрамя таго, іанійцы змяшаліся ў Іоніі з мясцовым насельніцтвам — карыйцамі. Гісторык спасылаецца на мілецкае паданне, паводле якога перасяленцы забілі тубыльцаў і ажаніліся на іх дочках.

У 1086 да н.э. г. да н.э. - 1075 да н.э. г. да н.э. паміж полісамі Іоніі быў заключаны Іанійскі саюз. Найбольш важную ролю першапачаткова ў ім адыгрывалі Мілет, Эфес, Прыена. Пазней ён быў пашыраны да 12 полісаў. У яго склад увайшлі Хіас, Самас, а таксама гарады, заснаваныя эалійцамі (найважнейшыя Факея і Смірна). Герадот лічыў, што традыцыя заключэння саюзаў была запазычана іанійцамі з Пелапанеса.

Археалагічныя знаходкі пакуль не пацвярджаюць старажытнагрэчаскія міфы. Знаходкі археолагаў дазваляюць казаць, што паселішчы на тэрыторыі Іоніі ўзніклі ў глыбокай старажытнасці, аднак грэчаскія калоніі былі заснаваны тут не раней за IXVIII стст. да н.э.

У 730 г. да н.э. Іанійскі саюз атрымаў перамогу над карыйцамі. У сярэдзіне VII ст. адбіў нашэсце кімерыйцаў, якія нанеслі больш страт суседняй Лідыі. На некаторы час грэчаскія калоніі былі засцярожаны ад палітычнага ўціску і эканамічнай канкурэнцыі з боку магутных дзяржаў Малой Азіі.

У VII — V стст. да н.э. развіццё гаспадаркі і культуры ў Іоніі адбывалася хутчэй, чым у балканскай Грэцыі. З канца VII ст. да н.э. з’явіўся новы від літаратуры — лагаграфія на іанійскім дыялекце старажытнагрэчаскай мовы (Анаксімандр, Гекатэй Мілецкі, Ксенафан і інш.), які даў пачатак эліністычнай прозе, паўстала іанійская філасофія (Анаксімандр, Анаксімен, Геракліт, Фалес Мілецкі і інш.). У Іоніі былі распрацаваны новыя прыёмы архітэктуры і будаўніцтва, у тым ліку іанічны ордар. Храм Артэміды Эфескай (VI ст. да н.э.) лічыўся адным з цудаў свету.

Барацьба за незалежнасць

[правіць | правіць зыходнік]

У сярэдзіне VI ст. да н.э. Іонія трапіла ў залежнасць ад лідыйскага валадара Кроза, а пасля заваявання Лідыі Персіяй (546 г. да н.э.) — ад дзяржавы Ахеменідаў. У 499494 гг. да н.э. гарады Іоніі паўсталі, аднак пацярпелі паражэнне. Тым не менш, персы былі вымушаны пайсці на істотныя саступкі. Іанійцы аказвалі дапамогу ў войнах персаў супраць скіфаў і балканскіх грэкаў. У 479 г. да н.э. іанійцы падтрымалі аб'яднаны грэчаскі флот супраць персаў і пасля перамогі атрымалі незалежнасць.

Пасля заканчэння грэка-персідскіх войнаў Іонія развівалася пад моцным уплывам Афін. Аслабленне афінскай дзяржавы і ўзвышэнне Спарты, якая дамагалася дапамогі ад дзяржавы Ахеменідаў, прывяло да таго, што ў 386 г. да н.э. іанійскія полісы зноў апынуліся пад персідскім кантролем. У 334 г. да н.э. яны ўвайшлі ў склад Македоніі. У 133 г. да н.э. Іонія была далучана да Рымскай дзяржавы.

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy