Перайсці да зместу

Аланы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аланы ў нізоўях Дона (карта III стагоддзя)


Ала́ны (стар.-грэч.: Ἀλανοί, лац.: Alani, Halani) — качавыя іранамоўныя плямёны скіфа-сармацкага паходжання, у пісьмовых крыніцах згадваюцца з I стагоддзя н.э. — часу іх з'яўлення ў Прыазоўі і Перадкаўказзі.

Частка аланаў з канца IV стагоддзя прыняла ўдзел у Вялікім перасяленні народаў, у той час як астатнія перайшлі да аселасці на тэрыторыях, якія прылягаюць да перадгор'яў Каўказа. Племянны саюз аланаў стаў асновай аб'яднання аланскіх і мясцовых каўказскіх плямёнаў, вядомага пад назвай Аланія, і ўтварэння ў цэнтральным Перадкаўказзі раннефеадальнай дзяржавы, якая праіснавала да татара-мангольскага нашэсця.

Татара-манголы, якія разграмілі Аланію і захапілі да канца 1230-х гадоў урадлівыя раўнінныя раёны Перадкаўказзя, вымусілі ацалелых аланаў хавацца ў гарах Цэнтральнага Каўказа і ў Закаўказзі. Там яны захаваліся ў форме асецінаў, з меркаваным уплывам мясцовых плямёнаў[1][2][3][4]. Пэўную ролю аланы адыгралі ў этнагенезе і культуры і іншых народаў Паўночнага Каўказа[2].

Зноскі

  1. БСЭ, ст. «Аланы» Архівавана 29 ліпеня 2014.
  2. а б БСЭ, ст. «Осетины» Архівавана 29 ліпеня 2014.
  3. Encyclopedia Iranica, «Alans», V. I. Abaev, H. W. Bailey(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2011. Праверана 13 кастрычніка 2012.
  4. Agustí Alemany, Sources on the Alans: A Critical Compilation. Brill Academic Publishers, 2000. ISBN 90-04-11442-4
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy