Перайсці да зместу

Аловак

Pending
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каляровыя алоўкі.

Ало́вак (ад польск.: Ołówek), карандаш — прылада для рысавання ў выглядзе тонкай палачкі са спецыяльных фарбавальных рэчываў, звычайна апраўленых у дрэва, ці зробленая з металу (свінцовы аловак, сярэбраны аловак).

Першыя каляровыя алоўкі з'явіліся на землях сучаснай Танзаніі 7 тыс. гадоў таму, і складаліся з сала дзікіх жывёл, вокісу жалеза, здробненых скальных пародаў[1].

Гл. таксама: Тэхніка малюнку, выкананага алоўкам. Гл. таксама: пастэль, сангіна.

Графітны аловак складаецца з мінералу графіту з дамешкай спецыяльных гатункаў гліны. Быў вынайдзены ў Францыі ў 1790. Малюнак такім алоўкам мае шараваты тон з лёгкім водбліскам і пазбаўлены інтэнсіўнай чарнаты.

Італьянскі аловак вырабляецца (у наш час) з парашку спаленай косці, змацаванага раслінным клеем. Вядомы з 15 ст. Малюнак такім алоўкам мае глыбока чорны, матавы, аксамітны тон.

Свінцовы аловак і сярэбраны аловак шырока ўжываліся да 16 ст. і вырабляліся з адпаведных металаў. Рысунак сярэбраным алоўкам мае цёмна-шэры тон, з часам набывае карычневае адценне. Рысункаў свінцовым алоўкам збераглося вельмі мала, бо ім рабілі падрыхтоўчыя накіды пры маляванні іншай тэхнікай.

  1. Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — № 1. — Мн.: Полымя, 1987. — ISSN 0131-2669.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — .jtg: БелСЭ, 1984. — Т. 1. А капэла — Габелен. — С. 88. — 727 с. — 10 000 экз.
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy