Перайсці да зместу

Альмекі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альмекі
Выява альмекскага правадыра
Агульная колькасць
Рэгіёны пражывання Месаамерыка
Мова альмекская
Рэлігія політэізм
Блізкія этнічныя групы

Альме́кі (ісп.: Olmeca)  — стваральнікі найстаражытнейшай культуры ў Цэнтральнай Амерыцы.

Яны з’явіліся на ўзбярэжжы Мексіканскага заліва ў III тысячагоддзі да н.э. Невядома, адкуль яны прыйшлі. Таксама невядома, куды на пачатку нашай эры яны нечакана зніклі. У II тысячагоддзі да н.э. альмекі стварылі ўласную цывілізацыю. Яны пакінулі багатую культурную спадчыну, якая захоўвае ў сабе нямала таямніц і загадак. Два самых вядомых альмекскіх помнікі — Трэс-Сапотэс (Веракрус) і Ла-Вента (Табаска). Спадкаемцам альмекскай культуры з'яўляецца эпіальмекская. Прамым нашчадкам гэтай культуры стала цывілізацыя майя[1].

Назва племені згадваецца ў ацтэкскіх гістарычных хроніках, але наўрад ці правамерна ўжываць яе для абазначэння цывілізацыі, якая існавала на некалькі стагоддзяў раней. Назва дадзена ўмоўна, па адным з невялікіх плямёнаў, якія жылі на гэтай тэрыторыі.[2]

Гісторыя адкрыцця і даследаванняў

[правіць | правіць зыходнік]

У 1867 годзе Хасэ Мельгар, выпусціў у свет першае друкаванае паведамленне аб гіганцкай галаве «эфіопа» з Трэс-Сапотэс і тым самым паклаў пачатак вывучэнню забытай індзейскай культуры, згубленай у лясах Веракруса і Табаска. Шырокамаштабныя археалагічныя раскопкі мелі месца ў 1930-х гадах, калі Мэцью Сцірлінг са сваімі калегамі заклалі першыя шурфы і траншэі на зялёных схілах пагоркаў Ла-Венты і Трэс-Сапотэс. Быў адкрыты цэнтр альмекскай культуры ў П'едра Парада, музейны фонд якога папаўняецца за кошт працы экспедыцый мексіканскіх археолагаў з Нацыянальнага інстытута антрапалогіі і гісторыі. Вучоны археолаг Медэльін Сеніль з універсітэцкага музея горада Халапы, сталіца штата Веракрус, адкрыў невядомы горад альмекаў — Сін Кабесас («безгаловыя») гэта назва нарадзілася з-за мноства пашкоджаных і абезгалоўленых статуй, якія выглядваюць літаральна на кожным кроку з-пад зялёнага лісця джунгляў.

Альмекі пражывалі ў сельскагаспадарчых паселішчах на паўвостраве Юкатан. Збіралі вялікія ўраджаі маісу (кукурузы). Свой рацыён дапаўнялі рыбай, малюскамі і мясам дзікіх звяроў. Альмекі былі не толькі земляробамі і рыбакамі, але і спрактыкаванымі рамеснікамі і гандлярамі.

Свяцілішча ў Ла-Венце, алтар

З цягам часу ўзніклі храмавыя комплексы, вакол іх — гарадскія цэнтры. Буйнейшы горад альмекаў — Ла-Вента (сучасная назва па месцы правядзення археалагічных раскопак). Яго ўзвышэнне і росквіт адбываецца ў 800—500 гадах да н.э. Гэты горад найбольш ярка ілюструе дасягненні альмекскай культуры.

Каменная галава

Для альмекскай цывілізацыі характэрна самая незвычайная і вытанчаная ва ўсім цэнтральнаамерыканскіх мастацтве скульптура, прадстаўленая гіганцкімі каменнымі чалавечымі галовамі, алтарамі і стэламі (разьбянымі каменнымі маналітам). Выключна вытанчаны невялікія фігуркі і іншыя прадметы, выразаныя з нефрыту. Земляныя платформы служылі фундаментам для храмаў і насыпаў над грабніцамі, збудаванымі з прыродных базальтавых груд.

Каменныя маналіты вышэй чалавечага росту, якія мелі выяву галавы знойдзены ў розных гарадскіх цэнтрах. Магчыма, яны перадавалі вобразы родавых правадыроў таго ці іншага племені. А магчыма, і тое, што галовы-маналіты падкрэслівалі ўладу правіцеляў над навакольным светам.

Альмекі верылі ў існаванне замагільнага жыцця. Яны рабілі выявы сваіх багоў у выглядзе напаўлюдзей-напаўжывёл. У розны час абагаўляліся розныя жывёлы. Але перавагу аддавалі ягуару — вельмі хуткаму і небяспечнаму драпежніку. Ён паказваўся страшным і магутным, з апярэннем над брывамі і раздвоеным языком змяі.

Узор альмекскай пісьменнасці — Каскахальскі блок

Альмекі стварылі свой месячны каляндар. У канцы першага тысячагоддзя да н.э. яны перайшлі ад месячнага календара да сонечнага. Да гэтага ж часу адносяцца першыя ўзоры альмекскай пісьменнасці, якія дайшлі да нас. Альмекі пакінулі аб сабе памяць як выдатныя рэзчыкі па камені. Любімым вобразам іх мастацтва была фігура плачучага дзіцяці з рысамі ягуара.

Да характэрных асаблівасцей альмекскай культуры належаць выразаныя на камені даты, пазначаныя рысачкамі і кропкамі і падобныя з прадстаўленымі ў Монтэ-Альбане і ў мая. Яны адносяцца да апошніх стагоддзяў да нашай эры і ўяўляюць сабой найстаражытнейшыя ў Цэнтральнай Амерыцы пісьмовыя даты, што сведчыць аб адначасовасці альмекскай цывілізацыі і культур фармаціўнай эпохі іншых раёнаў. Яна таксама папярэднічае росквіту цывілізацыі мая класічнай пары.

Мовы і пісьменнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Мова альмекаў невядома, паколькі іх пісьменнасць (продак пісьма мая) не дэшыфравана. Тэрэнс Каўфман, на падставе вялікай колькасці міхе-сокскіх запазычанняў у большасці месаамерыканскіх моў, асабліва культурных, выказаў гіпотэзу, якая атрымала вядомасць сярод лінгвістаў, што альмекі гаварылі на мове міхе-сокскай сям'і.

Маскі альмекаў

  1. У. С. Кошалеў. Цывілізацыя альмекаў / пер. з рускай мовы В. К. Раманцэвіч. 2014
  2. Б.Байер, У. Бирштайн и др. История человечества 2002 ISBN 5-17-012785-5
  • Альмекі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. С. 280.
  • Цывілізацыя альмекаў // Гісторыя Старажытнага свету: вучэб. дапаможнік для 5-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання. У 2 ч. Ч. 1 / / У. С. Кошалеў [і інш.]; пер. з рускай мовы В. К. Раманцэвіч. — Мн.: Народная асвета, 2014. — 127 с.: іл. ISBN 978-985-03-2213-5. С. 109-111.

«Веру ў будучыню народы знойдуць у велічы свайго мінулага. Хай праходзяць цывілізацыі, але людзі заўсёды будуць памятаць тых, хто жыў раней і хто стварыў свет, у якім мы жывем». (надпіс у Музеі антрапалогіі ў Мексіцы).

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy