Аляксандр Мікалаевіч Яфімаў
Аляксандр Мікалаевіч Яфімаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 лютага 1923[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 жніўня 2012[2] (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Ваенна-паветраныя сілы СССР |
Званне | маршал роду войск |
Камандаваў | Ваенна-паветраныя сілы СССР |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Мікалаевіч Яфімаў (6 лютага 1923, Канцяміраўка — 31 жніўня 2012, Масква) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, двойчы Герой Савецкага Саюза, Заслужаны ваенны лётчык СССР (1970), маршал авіяцыі (1975), доктар ваенных навук, член Грамадскай палаты РФ. Дэпутат Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 9—11 скліканняў (1974—1989) ад Кіргізскай ССР.
У Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі (Савецкай Арміі) з мая 1941 года. У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1942 годзе скончыў Луганскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў і са жніўня гэтага ж года на пасадзе лётчыка 594-га штурмавога авіяцыйнага палка на фронце.
Да ліпеня 1944 года камандзір эскадрыллі 198-га штурмавога авіяцыйнага палка 233-й штурмавой авіяцыйнай дывізіі 4-й паветранай арміі 2-га Беларускага фронту старшы лейтэнант А. М. Яфімаў здзейсніў 100 баявых вылетаў на разведку і штурмоўку варожых войскаў, аэрадромаў, перапраў і чыгуначных эшалонаў.
26 кастрычніка 1944 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях, старшаму лейтэнанту Яфімаву Аляксандру Мікалаевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (№ 4845).
Усяго за гады вайны Яфімаў здзейсніў 288 баявых вылетаў на штурмавіку Іл-2, у ходзе якіх ім асабіста і ў складзе групы знішчана 85 варожых самалётаў на аэрадромах (што з’яўляецца вышэйшым дасягненнем сярод савецкіх лётчыкаў ўсіх радоў авіяцыі) і 8 самалётаў збіта ў паветраных баях, знішчана вялікая колькасць жывой сілы і тэхнікі праціўніка.
18 жніўня 1945 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях капітан Аляксандр Мікалаевіч Яфімаў узнагароджаны другім медалём «Залатая Зорка» (№ 73/2), 21 мая 1951 года яму быў усталяваны помнік у Мілерава.
Зноскі
- ↑ Ефимов Александр Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ а б Aleksandr Nikolayevich Yefimov // TracesOfWar
- ↑ Ефимов Александр Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Нарадзіліся 6 лютага
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў Багучарскім павеце
- Памерлі 31 жніўня
- Памерлі ў 2012 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
- Выпускнікі Ваенна-паветранай акадэміі імя Ю. А. Гагарына
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 2 ступені
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
- Кавалеры ордэна Мужнасці
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
- Узнагароджаныя медалём Жукава
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 850-годдзя Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Кёнігсберга»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «За ўмацаванне баявой садружнасці»
- Узнагароджаныя медалём «За асваенне цалінных зямель»
- Кавалеры ордэна «9 верасня 1944 года»
- Кавалеры крыжа Храбрых
- Узнагароджаныя польскім медалём «За Варшаву 1939—1945»
- Камандоры ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
- Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы
- Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Кавалеры мангольскага ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Георгія Дзімітрава
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Мангольскай Народнай Арміі»
- Асобы
- Нарадзіліся ў Варонежскай вобласці
- Дактары ваенных навук
- Маршалы авіяцыі
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 8-га склікання
- Члены ЦК КПСС
- Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання
- Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання
- Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР ад Кіргізскай ССР
- Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання
- Грамадскія дзеячы Расіі
- Мемуарысты СССР
- Народныя дэпутаты СССР ад Усесаюзнай арганізацыі ветэранаў вайны і працы
- Двойчы Героі Савецкага Саюза
- Удзельнікі вызвалення Магілёва
- Удзельнікі бітвы за Дняпро
- Удзельнікі Курскай бітвы
- Удзельнікі Ржэўскай бітвы
- Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны