Аляксандр Усік
Аляксандр Усік | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | бокс |
Нарадзіўся |
17 студзеня 1987 (37 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Гады кар’еры | з 11 верасня 2013 |
Рост | 191 см |
Вага | 91 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Усік (укр.: Олександр Усик; нар. 17 студзеня 1987, Сімферопаль, УССР, СССР) — украінскі баксёр. Чэмпіён свету і Еўропы сярод аматараў, Алімпійскі чэмпіён — 2012. Чэмпіён свету сярод прафесіяналаў у першай цяжкай вазе і цяжкай вазе.
Спартыўная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выступае ў прафесійным боксе з 2013 года.
25 верасня 2021 года ўкраінскі баксёр у Лондане на арэне «Тотэнхэм Хотспур» перамог брытанца Энтані Джошуа. На коне стаялі тытулы чэмпіёна свету па версіі WBA Super, IBF і WBO ў цяжкай вазе. Аляксандр Усік выйграў гэты бой па ачках, адабраў у брытанца тры чэмпіёнскія паясы і стаў абсалютным чэмпіёнам свету адразу ў двух вагавых катэгорыях — такое здарылася другі раз у гісторыі. Ён паўтарыў дасягненне экс-чэмпіёна свету Эвандэра Холіфілда, пры тым дабіўся гэтага значна хутчэй: у 19-м баі на прафесійным рынгу[1].
18 мая 2024 года на «Каралеўскай Арэне» ў Эр-Рыядзе перамог брытанца Тайсана Ф’юры ў паядынку за тытул чэмпіёна свету паводле версіі WBC. Такім чынам Аляксандр Усік завалодаў чэмпіёнскімі тытуламі ў чатырох найбольш прэстыжных прафесійных баксёрскіх арганізацыях.