Аляксей Канстанцінавіч Антонаў
Аляксей Канстанцінавіч Антонаў | |
---|---|
Нараджэнне |
8 чэрвеня 1912[1] |
Смерць |
9 ліпеня 2010 (98 гадоў) |
Месца пахавання | |
Партыя | |
Член у | |
Адукацыя | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксе́й Канстанці́навіч Анто́наў (26 мая (8 чэрвеня) 1912, Гродна — 9 ліпеня 2010, Масква) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч. Дэпутат Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР 6-11 скліканняў ад Растоўскай вобласці. Член ЦК КПСС (1971—1989), кандыдат у члены ЦК КПСС (1961—1971). Герой Сацыялістычнай Працы (1982). Лаўрэат Сталінскай прэміі трэцяй ступені (1951).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 26 мая (8 чэрвеня) 1912 ў горадзе Гродна ў сям’і настаўнікаў, Канстанціна Рыгоравіча і Вольгі Аляксееўны Антонавых. Бацька пасля 1917 года быў загадчыкам дзіцячага дома ў Лузе, загадчыкам РАНА.
Пасля заканчэння сярэдняй школы з-за непралетарскага паходжання не мог адразу паступіць у ВНУ і пайшоў працаваць на завод. У 1935 годзе скончыў Ленінградскі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «інжынер-электрамеханік». Пасля заканчэння інстытута тры гады займаўся ў аспірантуры.
- 1930 — слесар драбільнага завода ў г. Луга.
- 1930—1935 — студэнт Ленінградскага політэхнічнага інстытута.
- 1935—1937 — інжынер праектнага бюро Беламорканала.
- 1937—1957 — інжынер-электрык, начальнік лабараторыі, намеснік галоўнага канструктара, начальнік вытворчасці, галоўны інжынер, намеснік дырэктара завода Наркамата (міністэрства) авіяцыйнай прамысловасці.
- 1957—1959 — галоўны інжынер, начальнік упраўлення прыборабудавання і агрэгатабудавання Ленінградскага саўнаргаса.
- 1959—1961 — намеснік старшыні Ленінградскага саўнаргаса.
- 1961—1965 — старшыня Ленінградскага саўнаргаса.
- 1965—1980 — Міністр электратэхнічнай прамысловасці СССР.
- 1980—1988 — Намеснік Старшыні Савета міністраў СССР.
- 1985—1988 — пастаянны прадстаўнік СССР у СЭУ.
- 1986—1988 — намеснік старшыні Дзяржаўнай знешнеэканамічнай камісіі Савета міністраў СССР.
Член УКП(б)/КПСС з 1940 года. Член ЦК КПСС у 1971—1989 гадах, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 6-11-га скліканняў (у 1962—1989 гадах).
Памёр 9 ліпеня 2010 года. Пахаваны ў Маскве на Траекураўскіх могілках.
Зноскі
- ↑ Alexej Antonow // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Антонов Алексей Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Нарадзіліся 8 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1912 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Памерлі 9 ліпеня
- Памерлі ў 2010 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
- Члены КПСС
- Члены ЦК КПСС
- Выпускнікі СПбДПУ
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Асобы
- Дзяржаўныя дзеячы СССР
- Палітыкі СССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання