Анджэй Суліма Камінскі
Анджэй Суліма Камінскі | |
---|---|
польск.: Andrzej Sulima Kamiński | |
Дата нараджэння | 1935[1] |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Анджэй Суліма Камінскі (польск.: Andrzej Sulima Kamiński) (1935, Кракаў, Польшча) — польскі гісторык, заснавальнік і дырэктар Інстытут грамадзянскай прасторы і публічнай палітыкі універсітэта Лазарскага. Dr. habil., прафесар, замежны член Польскай акадэміі ведаў (з 1997).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1953 скончыў Новадворскій ліцэй (Кракаў). У 1958 скончыў факултэт філасофіі і права Ягелонскага ўніверсітэта, і ў 1966 атрымаў ступень доктара філасофіі (Ph.D.). Скончыў дактарантуру ва ўніверсітэтах Стэнфарда і Оксфарда.
У 1970—1982 працаваў выкладчыкам у Калумбійскім універсітэце, а з 1982 у выкладаў гісторыю у Джорджтаўнскім універсітэце. У якасці запрошанага выкладчыка чытаў лекцыі ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі, Фордхемскім універсітэце, Яўрэйскім універсітэце у Іерусаліме, Пітсбургскім універстэце і Варшаўскім універсітэце.
У чэрвені 2006 заснаваў Інстытут грамадзянскай прасторы і публічнай палітыкі пры Школе Высшай школе камерцыі і права.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Спецыялізуецца на гісторыі Рэчы Паспалітай, цэнтральнай і ўсходняй Еўропы і Расіі XVI—XVIII стст. У сваіх працах зходзіць з разумення Рэчы Паспалітай як шматнацыянальнай дзяржавы. Падкрэслівае ўзаемасувязь паміж грамадзянскай традыцыяй і сістэмай каштоўнасцяў Рэчы Паспалітай і ідэямі, якія вызначаюць фундамент і развіццё сучаснай інтэграцыі еўрапейскіх народаў.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]3 сакавіка 2008 праф. Камінскі ўзнагароджаны Ордэнам Адраджэння Польшчы 5 ступені[3].
Працы
[правіць | правіць зыходнік]- Historia Rzeczypospolitej Wielu Narodów 1505—1795: obywatele, ich państwa, społeczeństwo, kultura / Andrzej Sulima Kamiński. — Lublin: Instytut Europy Środkowo-Wschodniej, 2000. — 264 s.: 3 mapy. — ISBN 8385854606.
- Republic vs. Autocracy: Poland-Lithuania and Russia, 1686—1697 / Kaminski Andrzej Sulima Kaminski; Harvard Ukr. Research Inst. — Cambridge, 1993. — X, 312 p. — (Harvard ser. in Ukrainian Studies). — ISBN 0-916458-49-0.
- Рэспубліка супраць Аўтакратыі: Рэч Паспалітая і Расія ў 1686―1697 гадах / Анджэй Суліма Камінскі; [пер. з англ. А. Мартынаў]. — Мн.: І. П. Логвінаў, 2009. — 348, [1] c.: табл. — (Кнігарня «Наша Ніва»). — ISBN 978-985-6901-44-0.
Зноскі
- ↑ Identifiants et Référentiels — ABES, 2011. Праверана 20 чэрвеня 2024.
- ↑ а б https://nauka-polska.pl/#/profile/scientist?id=76680
- ↑ Prof. Andrzej Sulima Kamiński doktorem honoris causa Akademii Kaliskiej(нявызн.). Uniwersytet Kaliski (25 кастрычніка 2022). Праверана 20 сакавіка 2024.