Перайсці да зместу

Антыпірэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Антыпірэн (ад грэч. anti- — прыстаўка, якая азначае супрацьдзеянне, і грэч. руr — агонь) — кампанент, дадаваны ў матэрыялы арганічнага паходжання з мэтай забеспячэння супрацьпажарнай абароны.

Антыпірэны запавольваюць узгаранне і гарэнне ў сувязі з тым, што ўтрымліваюць запавольнікі гарэння (фасфаты амонію, бору, хларыд амонію), сінергісты (рэчывы, якія ўзмацняюць дзеянне асноўнага запавольніка) і стабілізатары, якія абмяжоўваюць расход запавольніка.

Спосаб ўвядзення антыпірэнаў залежыць ад тыпу матэрыялу, які абараняецца. Так, драўніну прапітваюць растворам антыпірэну або наносяць на яе паверхню фарбу, якая змяшчае антыпірэн. У сінтэтычныя палімеры антыпірэны могуць быць уведзеныя на стадыі іх атрымання, пры наступнай перапрацоўцы або ў гатовы выраб.

Антыпірэн часцей за ўсё сустракаецца ў продажы ў выглядзе воднага раствора або парашка.

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy