Перайсці да зместу

Апартунізм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Апартуні́зм (фр.: opportunisme ад лац.: opportunus — зручны) — адносіны асобы з грамадствам і дзяржавай, характэрнымі асаблівасцямі якіх з’яўляюцца прыстасаванне і згода. У савецкай гістарычнай навуцы тэрмінам «апартунізм» пазначалася ідэалогія «прыстасавальніцтва, згодніцтва», якая адлюстроўвала вузкакласавы дагматычны стыль мыслення.

У палітычным жыцці, рабочым і прафсаюзным руху апартунізм — палітыка вырашэння праблем не праз антаганізмы, напружанасць і рэвалюцыю, а метадамі плаўнага пераходу грамадства з аднаго стану ў іншы. Такую канцэпцыю, заснавальнікамі якой з’яўляюцца Эдуард Бернштэйн, К. Кауцкі, Л. Мартаў, крытыкавалі У. І. Ленін і наступныя пакаленні камуністаў. У 19501980-я гг. ўнутры камуністычнага руху развіта ў працах Мілавана Джыласа, М. Нара, Оты Шыка, Ражэ Гародзі  (руск.), Сант'яга Карылья  (руск.). Гэтай канцэпцыі ў пэўнай ступені прытрымлівалася частка кіраўніцтва былога СССР на чале з М. С. Гарбачовым. Яе прыхільнікамі ў краінах Заходняй Еўропы з’яўляюцца сацыял-дэмакратычныя і сацыялістычныя партыі, якія ўваходзяць у Сацыялістычны Інтэрнацыянал. Гістарычная практыка развіцця краін пацвердзіла жыццяздольнасць палітыкі апартунізму і яе ролю ў трансфармацыі грамадска-эканамічных адносін.

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy