Аргентыт
Выгляд
Аргентыт | |
---|---|
Формула | Ag2S |
Прымесь | Cu, Pb, Fe |
Сінгонія | кубічная |
Крышталічная рашотка | a = 4.89 Z = 2 V = 116.93 Den(Calc)= 7.04 |
Крышталічная рашотка | a = 4.89 Z = 2 V = 116.93 Den(Calc)= 7.04 |
Колер | ад свінцова-шэрага да чорнага |
Колер рысы | цёмна-шэры (бліскучы) |
Бляск | металічны |
Празрыстасць | непразрысты |
Цвёрдасць | 2—2,5 |
Спайнасць | недасканалая |
Злом | няроўны, ракавісты |
Шчыльнасць | 7,2—7,4 г/см³ |
Аргенты́т, сярэбраны бляск[1], сярэ́браны блішча́к[2] — мінерал класа сульфідаў, паліморфная высокатэмпературная (вышэй за 179 °С[3]) мадыфікацыя сульфіда серабра Ag2S. Прымешкі медзі, свінцу, жалеза і інш. Упершыню апісаны ў 1855[3] годзе.
Крышталізуецца ў кубічнай сінгоніі. Утварае агрэгаты, плёнкі, пражылкі, украпанні. Колер ад свінцова-шэрага да чорнага. Цвёрдасць 2—2,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 7,2—7,4 г/см³. Змяшчае 87,06 % серабра і 12,94 % серы[4]. Раствараецца ў азотнай кіслаце з выдзяленнем серы.
Паходжанне і радовішчы
[правіць | правіць зыходнік]Даволі рэдкі ў прыродзе мінерал[1]. Сустракаецца ў гідратэрмальных жылах радовішчаў сярэбраных рудаў у Рудных гарах (Германія, Чэхія), у Нарвегіі, ЗША (Невада), Мексіцы, Перу[3].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б БелЭн 1996.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 358. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- ↑ а б в Аргентит // Каталог минералов. Ru (руск.)
- ↑ Argentite Mineral Data // Mineralogy Database (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аргенты́т, сярэбраны бляск // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 469. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Аргенти́т, серебряный блеск // Т. 2. Ангола — Барзас. — М. : Советская энциклопедия, 1970. — С. 180. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Малая советская энциклопедия / Гл. ред. Б. А. Введенский — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1958. — 250 000 экз. — Т. 1. — С. 498. (руск.)
- Серебряный блеск // Геологический словарь. В 2-х тт. Т. 2: М—Я / Под. ред. А. Н. Криштофовича. Отв. ред. Т. В. Спижарский. — М.: Государственное научно-техническое издательство по геологии и охране недр, 1955. — С. 246. (руск.)
- Аргентит, аргирит// Геологический словарь. В 2-х тт. Т. 1: А—Л / Под. ред. А. Н. Криштофовича. Отв. ред. Т. В. Спижарский. — М.: Государственное научно-техническое издательство по геологии и охране недр, 1955. — 25 000 экз. — С. 46. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аргентит // Каталог минералов. Ru (руск.)
- Argentite Mineral Data // Mineralogy Database (англ.)
- Argentite // Mindat.org. Hudson Institute of Mineralogy (англ.)
- Акантит // Кристаллов.net (руск.)
- Аргентит // Геологический словарь: в 2-х томах. / Под редакцией К. Н. Паффенгольца и др. — М.: Недра, 1978. (руск.)
Аргентыт на Вікісховішчы |