Перайсці да зместу

Арфаэпія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Арфаэпія (грэч. orthoepeia ад грэч. orthos правільны і грэч. epos мова) — сукупнасць нормаў, якімі забяспечваецца адзінства гукавога афармлення нацыянальнай літаратурнай мовы, іначай, гэта збор правілаў аб аднастайным вымаўленні гукаў, слоў, фраз; вучэнне аб нормах літаратурнага вымаўлення.

Арфаэпія ўстанаўлівае нормы вымаўлення канкрэтных гукаў у пэўных фанетычных умовах, у канкрэтных граматычных формах, у асобных групах слоў ці ў асобных словах. Суперсегментныя адзінкі вуснай мовы (дыкцыя, націск, інтанацыя) хоць і праяўляюцца ў выніку вымаўлення, але ў паняцце вымаўлення не ўваходзяць.

Беларуская мова

[правіць | правіць зыходнік]

Беларускае літаратурнае вымаўленне доўгі час фарміравалася выключна ў сувязі з народным вымаўленнем, і за аснову браліся цэнтральныя гаворкі. Ужо ў 19 ст. у беларускай мове існавалі агульнапашыраныя, вядомыя фанетычныя рысы, якія ўвайшлі ў літаратурнае вымаўленне, як асімілятыўная мяккасць зычных, цвёрдае вымаўленне шыпячых, вымаўленне [ў] замест [в] пасля галоснага і перад наступным зычным, аканне ў першым пераднаціскным складзе, падоўжанае вымаўленне зычных у інтэрвакальным становішчы, вымаўленне звонкіх зычных, як глухіх, на канцы і ўсярэдзіне слова перад глухімі, фрыкатыўнае [γ] і інш.

Стабілізацыя норм вымаўлення адбывалася ў цесным узаемадзеянні з выпрацоўкай і кадыфікацыяй правілаў беларускага правапісу, на што значна паўплывала рэформа правапісу (1933). Лічыцца (М. В. Бірыла), што стабілізацыя літаратурнага вымаўлення адбылася к канцу 1930-х гг., з ліквідацыяй пэўных супярэчнасцяў пры ўдакладненні правапісу (1957).

  • Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Выш. школа, 1995. — 334 с. ISBN 985-06-0075-6..
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy