Перайсці да зместу

Астранамічная рэфракцыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Рэфракцыя астранамічная (атмасферная рэфракцыя) - праламленне ў атмасферы светлавых прамянёў ад нябесных свяцілаў. Паколькі шчыльнасць планетных атмасфер заўсёды меншае з вышынёй, праламленне святла адбываецца такім чынам, што сваёй выпукласцю скрыўлены прамень заўсёды звернуты ў бок зеніту. У сувязі з гэтым рэфракцыі заўсёды «прыўздымае» выявы нябесных свяцілаў над іх сапраўдным становішчам. Іншае бачнае следства рэфракцыі (дакладней, розніцы яе значэнняў на розных вышынях) - сплясканне дыску Сонца або Месяца на гарызонце.

Фактычнае становішча Сонца ніжэй гарызонту (жоўты дыск) і яго бачнае становішча (аранжавы) падчас ўзыходу/заходу.
Узыход бачны і праўдзівы адрозніваюцца прыкладна на 3 хвіліны. 1 хвіліну розніцы дае праходжанне праз гарызонт паловы сонечнага дыска (15 вуглавых хвілін), яшчэ 2 хвіліны 20 сек - рэфракцыі (35 вуглавых хвілін)

Значэнні рэфракцыі

[правіць | правіць зыходнік]

Велічыня рэфракцыі моцна залежыць ад вышыні назіранага аб'екта над гарызонтам і змяняецца ад 0 у зеніце да каля 35 хвілін дугі на гарызонце. Акрамя таго, ёсць залежнасць ад атмасфернага ціску і тэмпературы: павелічэнне значэння рэфракцыі на 1% можа быць выклікана павышэннем ціску на 0,01 атм або паніжэннем тэмпературы на 3 градусы Цэльсія. Ёсць і залежнасць велічыні рэфракцыі ад даўжыні хвалі святла (атмасферная дысперсія): караткахвалевае (сіняе) святло праламляецца мацней даўгахвалевага (чырвонага), і на гарызонце гэтая розніца дасягае каля 0,5 хвіліны дугі.

Велічыня рэфракцыі на некаторых вышынях (пры тэмпературы 10 °C і ціску 760 мм рт.сл.)[1]:

бачная (скажоная рэфракцыяй)
высата, градусы
велічыня рэфракцыі,
хвіліны дугі:
90 0
70 0,4
50 0,8
30 1,7
20 2,6
10 5,3
5 9,9
4 11,8
3 14,4
2 18,4
1 24,7
0 35,4

Такім чынам, рэфракцыя на гарызонце некалькі перавышае бачны вуглавы дыяметр Сонца. Таму ў той момант, калі яно тычыцца гарызонту ніжнім краем дыска, мы бачым яго толькі дзякуючы рэфракцыі: калі б яе не было, сонечны дыск быў бы ўжо цалкам пад гарызонтам. Тое ж адносіцца і да Месяца.

Зноскі

  1. Аллен К. У. Астрофизические величины. — Москва: «Мир», 1977. — С. 182. — 279 с.

Жаров В. Е.. 6.1. Рефракция. Сферическая астрономия. «Астронет» (13 верасня 2002). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2012. Праверана 18 кастрычніка 2012.

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy