Перайсці да зместу

Астрарыум

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Астрарыум, рэканструяваны італьянскім майстрам Карла Кроче па апісанні Джавані дэ Дондзі[1]

Астра́рыум, таксама званы Планета́рыум — старадаўнія астранамічныя гадзіннікі, створаныя ў XIV стагоддзі італьянцам Джавані дэ Дондзі[2]. З'яўленне гэтага інструмента адзначыла развіццё ў Еўропе тэхналогій, звязаных з вырабам механічных гадзіннікавых інструментаў. Астрарыум мадэляваў Сонечную сістэму і, акрамя адліку часу і падання каляндарных дат і свят, паказваў, як перасоўваліся планеты па нябеснай сферы[3]. Гэта і было яго галоўнай задачай, у параўнанні з астранамічнымі гадзіннікі, асноўнай задачай якіх з'яўляецца ўласна адлік часу. Можна сказаць, што Астрарыум уяўляў сабой складаны сярэднявечны механізм, які аб'ядноўваў у сабе функцыі сучаснага планетарыя, гадзінніка і календара[4]. Прылады, якія выконваюць гэту функцыю, ствараліся і да, і пасля Джавані дэ Дондзі, але вядома пра іх адносна мала. Некаторыя крыніцы, нягледзячы на гэта, гавораць пра тое, што Астрарыум быў першай механічнай прыладай, якая паказвае рухі планет[5][6].

  1. Giovanni de Dondi ASTRARIUM (#37) (англ.)(недаступная спасылка). Carlo G. Croce. — Сайт італьянскага майстра, які ўзнавіў Астрарыум Джавані дэ Дондзі. Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2012. Праверана 9 студзеня 2013.
  2. Museo Galileo - Multimedia - Mechanical clocks (англ.). Музей Галілея[it]. — Пра механічныя гадзіннікі і Астрарыум. Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2012. Праверана 30 снежня 2012.
  3. Часы с Пасхальным календарем (руск.)(недаступная спасылка). Санкт-Петербургский Центр Реставрации Часов (1 мая 2006). — Журнал «Антикварное Обозрение» об астрономических часах, отображавших церковные праздники, и об Астрариуме Джованни де Донди (№ 2, май 2006). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2012. Праверана 30 снежня 2012.
  4. Tourisme au pays d'Aurillac - Manifestations - Expositions (фр.). Office du Tourisme du pays d'Aurillac. — Выстаўка Астрарыума Джавані дэ Дондзі ў Château de Pesteils[fr]. Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2012. Праверана 5 верасня 2012.
  5. Harris, Judith.. Celebrating Galileo in Florence — California Literary Review (англ.). Каліфарнійскі літаратурны агляд[en] (22 сакавіка 2009). — Інфармацыя пра Галілеа Галілея і Астрарыум Джавані дэ Дондзі, прымеркаваная да „Года астраноміі“ 2009 у Рыме. Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2012. Праверана 30 жніўня 2012.
  6. Image of de dondi's 'astrarium', the world's first astronomical clock, 1364 (англ.). Inventory No.: 1974-0386. Science & Society Picture Library. — Рэканструкцыя Астрарыума Джавані дэ Дондзі фірмай Thwaites & Reed[en]. Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2012. Праверана 15 жніўня 2012.
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy