Ахмед-бі Мухтар Зогалі нарадзіўся 8 кастрычніка1895 года ў крэпасці Бургает(англ.) (бел., блізу Бурэлі. Ахмед Зогу быў унукам сельскай Байрактары(алб.) (бел. Джэляла-пашы Зогалы[6] і пляменнікам Эсад-пашы Таптані.[7] Жыў у мястэчку Маці (вядома таксама стаянкай першабытных людзей) якім здаўна валодала яго сям’я. Пры нараджэнне насіў турэцкае прозвішча «Зогалі», пасля змяніў на албанскае «Зогу», што значыць «птушка». Вучыўся ў стамбульскім ваенным вучылішчы, пазней ў Вене. Згодна афіцыйнай біяграфіі прысутнічаў на каранацыі апошняга аўстрыйскага імператара.
Зогу належыць значная роля ў заваяванні Албаніінезалежнасці і ўмацаванню цяперашніх межаў краіны. Разам з праваслаўным мітрапалітам Фанам Нолі стварыў Народнаю партыю, якая выступала супраць мусульманскай феадальнай эліты, прапагандавала сацыяльныя рэформы. У 1922 годзе стаў прэм’ерам Албаніі. Урад Зогу распачаў перамовы аб усталяванні консульскіх адносін з СССР. У той жа час левыя паплечнікі абвінавачвалі Зогу ў сабатажы абяцаных рэформ у прыватнасці аграрнай. Гэта прывяло да чэрвеньскай рэвалюцыі 1924 г.,у выніку якой да ўлады прыйшоў Фан Нолі. У снежні таго ж года Зогу вярнуўся у Албанію з дапамогай белградскага ўрада Н.Пашыча, расійскіх белагвардзейцаў і Вялікабрытаніі, якія лічылі ўрад Нолі бальшавіцкім. У 1925 годзе Зогу абвяшчае сваю краіну рэспублікай і робіцца яе прэзідэнтам. З тагачасных прэзідэнтаў Еўропы ён быў самым маладым (30 год). У 1928 годзе прымае тытул караля ўсіх албанцаў. Абвяшчэнне манархіі адбылося па ініцыятыве Мусаліні і далейшая гісторыя албанскага каралеўства адзначана моцнай залежнасцю ад фашысцкай Італіі.
Праўлення Зогу характарызуецца палітыкай мадэрнізацыі краіны. Турэцкі кодэкс законаў быў заменены на швейцарскі, прыняты законы супраць кроўнай помсты. Албанскія студэнты накіроўваліся на вучобу за мяжу. Сярод такіх навучэнцаў былі будучыя камуністычныя лідары краіны: Энвер Ходжа і Мехмет Шеху, класікі албанскай літаратуры Н. Мігені і Стэр’ё Спасэ.
У той ж час манархічны рэжым характарызаваўся аўтарытарызмам і карумпаванасцю. На асабістыя патрэбы караля трацілася больш чым на народную асвету і ахову здароўя разам узятыя. Гэта выклікала незадаволенасць у краіне, антыманархічныя паўстанні, якія фінасаваліся Камінтэрнам і Мусаліні. У 1939 годзе быў вымушаны пакінуць краіну ў сувязі з італьянскай агрэсіяй. Апошнія гады правёў у Парыжы.