Перайсці да зместу

Біяінфарматыка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карта X-храмасомы чалавека (даныя з сайта NCBI). Расшыфроўка генома чалавека — адно з найвялікшых дасягненняў біяінфарматыкі.

Біяінфарматыка — галіна вылічальнай біялогіі, якая прымяняе машынныя алгарытмы і статыстычныя метады для аналізу вялікіх набораў біялагічных даных, якія, як правіла, складаюцца з вялікай колькасці нуклеатыдных (ДНК і РНК) і пептыдных (бялкі) паслядоўнасцяў і даных структуры бялкоў. Галоўныя напрамкі даследаванняў біяінфарматыкі ўключаюць выраўноўванне паслядоўнасцяў, пошук генаў, зборнік геномаў, выраўноўванне структур бялкоў, прадказанне структуры бялкоў, прадказанне экспрэсіі генаў і бялок-бялковага ўзаемадзеяння і рэканструкцыі працэсу эвалюцыі. Важны напрамак даследаванняў біяінфарматыкі — атрыманне высакаякасных паслядоўнасцяў геномаў з фрагментаў паслядоўнасцяў, атрыманых з дапамогай традыцыйных метадаў секвеніравання ДНК і канструявання сігнальных сетак паводле даных ДНК-мікрачыпаў. У апошнім выпадку біяінфарматыка нярэдка перасякаецца з сістэмнай біялогіяй.

Хоць тэрміны біяінфарматыка і вылічальная біялогія часта узаемазаменныя, апошні ўказвае на шырэйшую вобласць, якая таксама ўключае распрацоўку алгарытмаў і канкрэтныя вылічальныя метады і мадэлявання біялагічных (матэматычная біялогія) і біяхімічных (вылічальная хімія, малекулярнае мадэляванне) працэсаў[1]. Часта таксама біяінфарматыку разглядаюць як галіну біямедыцынскай інфарматыкі.

Зноскі

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy