Перайсці да зместу

Біёніка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Біёніка (адстар.-грэч.: βίον — элемент жыцця, літаральна які жыве) — кірунак у кібернетыцы, засяроджаны на вывучэнні асаблівасцяў будовы і жыццядзейнасці арганізмаў з мэтай стварэння больш дасканалых тэхнічных сістэм або ўстройстваў.

Існуюць тры кірункі біёнікі:

  • біялагічны — вывучэнне з'яў і працэсаў, якія адбываюцца ў жывых арганізмах з мэтай наступнага выкарыстання іх у тэхнічных аспектах;
  • тэхнічны — пабудова новых і ўдасканаленне старых тэхнічных сістэм на аснове біялагічных ведаў;
  • тэарэтычны — высвятленне магчымасці стварэння тэхнічнага ўстройства шляхам папярэняга выпрабавання яго мадэлі.

Першай спробай мадэлявання жывога (крыла птушкі) лічаць працы Леанарда да Вінчы (14521519).

Як самастойная навукавылучылася з кібернетыкі ў 1960 годзе на першым сімпозіуме па біёніцы ў Дайтане (ЗША).

На Беларусі распрацоўваюцца біятэхнічныя сістэмы, сукупнасці біялагічных і тэхнічных элементаў, звязаных паміж сабой у адзіным контуры кіравання. Створаны комплекс маніторных дыягнастычных і біятэрапеўтычных сістэм, якія выкарыстоўваюцца ў кардыялогіі (Г. І. Сідарэнка). Прапанавана эксперыментальнае мадэляванне кіруючых сістэм (эмбрыябіёніка), што рэалізуецца ў выглядзе аперацыі органапексіі (Д. М. Голуб).

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy