Перайсці да зместу

Вандэя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вандэя
Vendée
Месцазнаходжанне
Дэпартамент Вандэя на карце Францыі
Інфармацыя
Нумар: 85
Рэгіён: Краіна Луары
Прэфектура: Ла-Рош-сюр-Ён
Акруг: 3
Кантонаў: 31
Камун: 282
Статыстыка
Насельніцтва 45-е месца
 -1999 539,7 тыс.
Шчыльнасць насельніцтва: 80 чал/км²
Плошча: 6720 км²
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вандэя (франц. Vendée) — дэпартамент на захадзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Краіна Луары. Парадкавы нумар 85. Адміністрацыйны цэнтр — Ла-Рош-сюр-Ён. Насельніцтва 539,7 тыс. чалавек (45-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).

Плошча тэрыторыі 6720 км². Праз дэпартамент працякаюць рэкі Сеўр-Нантэз, Сеўр-Ньёртэз, Ле і Вандэя. У дэпартамент уваходзяць два астравы Нуармуцье і Йе.

Дэпартамент уключае 3 акругі, 31 кантон і 282 камуны.

Вандэя — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі у сакавіку 1790 г. Паўстаў на тэрыторыі былой правінцыі Пуату. Назва паходзіць ад мясцовай ракі.

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy