Перайсці да зместу

Веданта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Веда́нта (санскр.: वेदान्त, vedānta IAST, літар. канец ведаў) — рэлігійна-філасофская сістэма ў індыйскай філасофіі.

Узнікла на аснове абагульнення каментарыяў да тэкстаў Ведаў (упанішад) і часткова эпічных тэкстаў («Рамаяна», «Махабхарата», «Бхагавадгіта»). Уключае ўласна веданта, некаторыя вучэнні вішнуізму, шываізму, а таксама неаіндуізму. Асноўныя філасофскія катэгорыі веданта: брахман (касмічная душа), атман (індывідуальная душа), пуруша (абстрактны духоўны пачатак), пракрыці (абстрактны матэрыяльны пачатак, прырода), артха (сэнс, значэнне), джняна (веды), авастха (псіхічны стан) і мая (ілюзія). Вышэйшая рэальнасць і прычына ўсяго існага — вечны Брахман. Мэтай быцця веданта лічыць «вызваленне», дасягаенне адзінства з Богам шляхам поўнага адыходу ад рэальнасці і паглыблення ў чыстае мысленне.

Мяркуюць, што мудрэц Бадараян (каля IV—III ст. да н.э.) сістэматызаваў вучэнні ў «Брахма-сутры» («Веданга-сутры»), што існавалі ў VII ст. да н.э. Каментарыі да іх далі пачатак школам веданта — Шанкары, Рамануджы, Мадхвы, Валабхі, Німбаркі і інш., якія разыходзяцца ў поглядах на індывідуальнае Я (джыву) і Брахман.

Веданта значна паўплывала на індуізм. Прадстаўнікі неаведантызму ХХ ст. Р. Тагор, С. Радхакрышнан і інш.

На беларускай
На англійскай
  • Dazey, Wade H. (1993), "The Role of Bhakti in the Daśanāmī Order", in Karel Werner (рэд.), Love Divine: Studies in Bhakti and Devotional Mysticism, London: Routledge, pp. 147–172, ISBN 0700702350
  • Klostermaier, Klaus K. (2007), A Survey of Hinduism (3rd ed.), Albany, NY: SUNY Press, ISBN 0791470822
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy