Перайсці да зместу
Вольга Такарчук
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вольга Такарчук
польск.: Olga Nawoja Tokarczuk
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Natasza Borodin[1]
Дата нараджэння 29 студзеня 1962(1962-01-29)[2][3][…] (62 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Roman Fingas[d] і Grzegorz Zygadło[d]
Дзеці Zbigniew Fingas[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці раманіст, пісьменніца, псіхолаг, паэтка, лібрэтыст, выдавец, фундатар, сцэнарыст
Гады творчасці 1979цяп. час
Жанр паэзія, эсэ і гістарычны раман[d]
Мова твораў польская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
tokarczuk.wydawnictwoliterackie.pl (польск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Вольга Навоя Такарчук (польск.: Olga Nawoja Tokarczuk[7]; нар. 29 студзеня 1962, Сулехаў) — польская пісьменніца, эсэістка, аўтарка сцэнарыяў, паэтэса. Адна з самых чытаных польскіх пісьменніц. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2018) «за апавядальнае ўяўленне, якое з энцыклапедычным запалам паказвае перасячэнне мяжы як форму жыцця»[8].
Навучалася ў Варшаўскім універсітэце (псіхалогія). Падчас навучання працавала валанцёрам з псіхічна хворымі падлеткамі. Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1985 годзе пераехала ва Уроцлаў, а потым у Валбжых, дзе працавала псіхатэрапеўтам. Вольга Такарчук лічыць сябе паслядоўніцай Карла Густава Юнга і называе яго псіхалогію адной з крыніц сваёй творчасці.
У студзені 1998 года адна з падпісантаў Беларускай дэкларацыі свабоды. Сябра польскай партыі «зялёных».
Жыве ва Уроцлаве. Мае невялікі вясковы дом у Новай Рудзе пад Уроцлавам, купіла яго, каб быць бліжэй да сваіх любімых мясцін — гор. У Новай Рудзе ладзіць штогадовы фестываль «Горы літаратуры».
У друку дэбютавала ў 1979 годзе апавяданнем пад псеўданімам Наташа Баровін (Natasza Borowin). А ў 1989 годзе пабачыла свет яе першая кніга — зборнік вершаў «Гарады ў люстэрках» (Miasta w lustrach). Дэбютная кніга прозы — раман «Шлях людзей Кнігі» (Podróż ludzi Księgi) — выйшла ў 1993 годзе, за яе Такарчук атрымала ўзнагароду Польскага таварыства кнігавыдаўцоў.
Аўтар некалькіх раманаў і зборнікаў ападяданняў. Стварыла перапляценне рэальнай гісторыі і нацыятворчага міфу. Кніга «Правек і іншыя часы» (Prawiek i inne czasy, 1996) стала ўвасабленнем гісторыі Польшчы і адначасова ўвасабленнем гісторыі аднаго чалавека. Цераз прызму аднаго чалавека, аднаго роду, адной вёсачкі ёй атрымалася перадаць гісторыю ўсяго польскага народа і ўсёй Еўропы[9].
Польская назва кнігі Bieguni (2007) азначае старавераў, «бегуноў» або «бежанцаў», якія верылі, што свет прасякнуты злом і што адзінай магчымасцю ўцячы ад гэтага зла — быць у пастаянным руху. Галоўная тэма раману — экзістэнцыяльная сітуацыя чалавека, які падарожнічае. Bieguni — гэта метафара сучасных вандроўнікаў. Над кнігаю аўтарка працавала тры гады і пісала яе пераважна ў дарозе[10].
Раман «Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых» (Prowadź swój pług przez kości umarłych, 2009) — дэтэктыў без традыцыйнага следства. Галоўная гераіня — інжынерка на пенсіі, настаўніца англійскай мовы, экзальтаваная абаронца жывёльнага свету — ад самага пачатку ўпэўненая, што ведае, чаму ў акрузе адбываюцца забойствы мужчын, якія захапляюцца паляваннем. Але ёй ніхто не верыць: ні суседзі, ні паліцыя, ні будучыя ахвяры.
Некаторыя творы пісьменніцы экранізаваныя. У прыватнасці, рэжысёрка Агнешка Холанд зняла фільм «Pokot» паводле рамана Такарчук «Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых», прэм’ера адбылася на Берлінскім кінафестывалі ў 2017 годзе[11].
• Miasto w lustrach (1989 — зборнік вершаў)
• Podróż ludzi Księgi (1993)
• E. E. (1995)
• Prawiek i inne czasy (1996)
• Szafa (1997)
• Dom dzienny, dom nocny (1998)
• Opowieści wigilijne (разам з Ежы Пільхам і Анджэем Стасюком) (2000)
• Lalka i perła (2000)
• Gra na wielu bębenkach (2001)
• Ostatnie historie (2004)
• Anna In w grobowcach świata (2006)
• Bieguni (2007)
• Prowadź swój pług przez kości umarłych (2009)
• Moment niedźwiedzia (2012)
• Księgi Jakubowe (2014)
• Opowiadania bizarne (2018)
• Profesor Andrews w Warszawie. Wyspa (2018)
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]
• Прачынайся ты забіты (пер. Ганна Пазюк) // 20 польскіх апавяданняў, Мінск, 2007, выдавецтва Логвінава
• Прафесар Эндрус у Варшаве (пер. Марына Шода) // 20 польскіх апавяданняў, Мінск, 2007, выдавецтва Логвінава
• Самая брыдкая жанчына ў свеце (пер. Андрэй Хадановіч) // 20 польскіх апавяданняў, Мінск, 2007, выдавецтва Логвінава
• CHE GUEVARA (пер. Юльян Гайдук) // часопіс ПАМІЖ, № 6-2007
• Прэмія Польскага таварыства кнігавыдаўцоў, 1993
• Прэмія Фонду імя Касцельскіх, 1997
• Літаратурная ўзнагарода «Ніке», 2008, 2015
• Міжнародны Букер і Нобелеўская прэмія па літаратуры, 2018
Зноскі
1. Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
2. Olga Tokarczuk // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
3. Olga Tokarczuk // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
4. Deutsche Nationalbibliothek Record #122302885 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
5. а б https://www.facebook.com/partiazieloni/posts/10155770271222695 Праверана 9 снежня 2019.
6. а б http://www.batory.org.pl/en/about_the_foundation/council_and_board Праверана 30 кастрычніка 2019.
7. https://rejestr.io/krs/243763/stowarzyszenie-kulturalne-gory-babel
8. nashaniva.by
9. nashaniva.by
10. svaboda.org
11. https://iwroclaw.com/ru/eternal-polyachka-s-ukrainskimi-kornyami-olga-tokarchuk-ee-luchshie-knigi-i-literaturnye-premii
pFad - Phonifier reborn
Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.
Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.
Alternative Proxies:
Alternative Proxy
pFad Proxy
pFad v3 Proxy
pFad v4 Proxy