Вольха, альха[2], але́шына[3] (Alnus) — род лістападных дрэў сямейства бярозавых.
Дрэвы вышынёй да 23-35 м. Лісце суцэльнае. Цвітуць ранняй вясной, да з’яўлення лісця. Мужчынскія кветкі ў каташках, жаночыя ў шышачках, якія ператвараюцца ў суплоддзі. Плод — крылаты арэшак. Жывуць да 50-120 гадоў. Драўніна мае характэрную аранжавую афарбоўку.
На Беларусі 2 віды: вольха чорная (Alnus glutinosa) (на нізінных балотах, па берагах рэк і азёр) і вольха шэрая (Alnus incana) (на поўначы Беларусі). Утвараюць чорнаальховыя і шэраальховыя лясы.
Зноскі
↑Entry for Alnus Mill.(англ.)(недаступная спасылка). NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0 (24 верасня 1997). Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2009. Праверана 5 снежня 2010.
↑Раслінны свет: Тэматычны слоўнік / Склад. В. Дз. Астрэйка і інш.; навук. рэд. Л. П. Кунцэвіч, А. А. Крывіцкі. — Мн.: Беларуская навука, 2001. — 655 с. І5ВЫ 985-08-0457-2