Вюрцыт
Вюрцыт | |
---|---|
Формула | ZnS |
Прымесь | Fe, Cd, Ge |
Сінгонія | гексаганальная |
Колер | жоўты, карычневы, чорны |
Колер рысы | карычневы |
Бляск | шкляны, смаляністы, алмазны |
Празрыстасць | празрысты |
Цвёрдасць | 3,5—4 |
Спайнасць | дасканалая па {1010}, дасканалая па {0001} |
Злом | ракавісты, няроўны |
Шчыльнасць | 4,09 г/см³ |
Паказчык пераламлення | nω = 2,356 nε = 2,378 |
Вюрцы́т — мінерал класа сульфідаў, крышталічная паліморфная мадыфікацыя сульфіду цынку, ZnS. Названы ў гонар французскага хіміка Ш. А. Вюрца.
Уласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]Крышталізуецца ў гексаганальнай сінгоніі. Утварае каламорфныя, прамяністыя, крышталічныя скарынкі. Зрэдку сустракаецца ў выглядзе кароткіх крышталёў пірамідальнай і таблічастай формы. Колер ад амаль бясколернага да бура-чорнага. Цвёрдасць 3,5—4 па шкале Моаса. Шчыльнасць 4,09[1] г/см³. Крохкі. Раствараецца ў салянай і азотнай кіслотах.
Паходжанне і радовішчы
[правіць | правіць зыходнік]Вюрцыт мае гідратэрмальнае нізкатэмпературнае паходжанне. Сустракаецца ў асацыяцыі з пірытам, сфалерытам, халькапірытам, барытам, марказітам. Радовішчы ў Аўстраліі, Аргенціне, Балгарыі, ЗША, Італіі, Канадзе, Кітаі, Расіі, Украіне.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Вюрцыт разам са сфалерытам з’яўляецца рудой на цынк, часам на кадмій.
Зноскі
- ↑ Вюрцит // Кристаллов. Net (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вюрцыт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — С. 337.
- Вюрцит // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 261. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)