Перайсці да зместу

Віктар Уладзіміравіч Альшэўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Уладзіміравіч Альшэўскі
Фатаграфія
Дата нараджэння 21 верасня 1953(1953-09-21) (71 год)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастак
Жанр тэматычная карціна, партрэт, пейзаж
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм
Уплыў Анатоль Бараноўскі, Міхаіл Савіцкі
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віктар Уладзіміравіч Альшэўскі (21 верасня 1953, в. Вугольшчына, Бялыніцкі раёнМагілёўская вобласць) — беларускі мастак.

Нарадзіўся 21 верасня 1953 года ў в. Вугольшчына Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1965—1972 гадах вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве, у 1973—1980 гадах у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (вучыўся ў Г. Вашчанкі, В. Нямцова).

З 1980 года браў удзел у мастацкіх выстаўках у СССР і за межамі. У 1981—1984 гадах вучыўся ў творчых майстэрнях жывапісу Акадэміі мастацтваў СССР у Мінску пад кіраўніцтвам Міхаіла Савіцкага. Член Саюза мастакоў Беларусі з 1984 года.

З 1995 года — акадэмік жывапісу Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва. Галоўны вучоны сакратар БДАМ, прафесар, адзін з кіраўнікоў Цэнтра сучасных мастацтваў.

Жыве і працуе ў Мінску.

Працуе ў станковым жывапісе ў жанрах фігуратыўнай карціны, партрэта, нацюрморта. Асноўныя творы: кампазіцыі «Бяда», «Адзінота», «Тэатр», «Пяшчота», «Прамоўца», «Каўчэг», «Асіметрыя палявання», «Імгненне», «Рэстаўрацыя», «Парыў ветру», «Дзверы», «Яўленне», «Ён устае», «Гранат», «У дзень нараджэння Вікторыі»[1].

Актыўна ў сваёй творчасці выкарыстоўвае сімволіку. Тэматыка твораў блізкая да антычнай міфалогіі, хрысціянства, палітычных і жыццёвых рэалій сучаснасці: Партрэт мастака Юрыя Карачуна, «Першы дом камуны», «Аўтапартрэт з жонкай і дачкой», «Маці», «Парыў ветру», «Рэстаўрацыя», «Дзяцінства», «Карыятыды», «Прастора».

Творы знаходзяцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, фондах БСМ, Траццякоўскай галерэі ў Маскве, галерэях «Spectrum» (Германія), «Fylkesgalleriet» і «BIZ» (Нарвегія), выставачным аб’яднанні «Цэнтральны Дом мастака» ў Маскве, Бялыніцкім раённым мастацкім музеі імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску[1], прыватных зборах Беларусі і замежжа.

Зноскі

  1. а б Альшэўскі Віктар Уладзіміравіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 2013 года № 422 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2020 года № 191 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка)
  • Міхаіл Баразна «Альшэўскi Вiктар: Лісты часу». Магiлёў. — 2002: Выстаўка жывапісу 24.04.2002 — 31.05.2002 Магілёўскі абласны мастацкі музей імя Паўла Масленікава/ Мн.: РУП «выд. Цэнтр БДУ». — 2002. 32 с.
  • Альшэўскі Віктар Уладзіміравіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6. С. 19, 27—28.
  • Віктар Альшэўскі «Уражанне раўнавагі, альбо Лесвіца ўверх: дыярыўш мастака» / Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. 338 с.
  • Культура Беларусі: энцыклапедыя у 6 т. / галоўны рэдактар Т. У. Бялова. — Мінск, 2010. Т. 1. С. 130—131.
  • Віктар Міхайлаў «Вялікі філосаф Віктар Альшэўскі» // Беларусь. 2012. № 4. С. 38—43.
  • Республика Беларусь: энциклопедия в 6 т. / редактор Г. П. Пашков. — Минск, 2007. Т. 5. С. 567.
  • Святлана Строгіна «Сучаснае выяўленчае мастацтва Магілёўшчыны»: зборнік артыкулаў / Мінск, 2009. С. 11—12.
  • Вольга Чайкоўская «Мастацтва ведаць» // Звязда. 2012. 8 лютага. С. 3.
  • «Мастацтва заўсёды было i будзе мерай чысцiнi свабоды духа»: на пытаннi карэспандэнта адказвае мастак В. Алъшэўскi // Зара над Друццю. 1999. 13 кастр., 16 кастр.
  • Дубовский В. «Мифология чувств»: О творчестве худож. В. В. Альшевского // Нёман. 1999. № 7. с. 254—256
  • Молочко Б. Е. «Индивидуалист»: На вопросы корреспондента ответил художник Виктор Альшевский // Зара над Друццю. 2001. 17 кастр. с. 2.
  • Палоннік Н. «Майстру пэндзля — 50»: Вiктару Альшэўскаму — 50 год // Зара над Друццю. 2002. 20 верасня, с. 1.
  • Рудковский, Н. «Ключи от истины»: О работах художника Виктора Альшевского// Магілёўскія ведамасці. 2012. 10 апреля. С. 8.
  • Уладзімір Сцяпан «Путешествия во времени с Виктором Альшевским». Интервью// Савецкая Беларусь. 2012. 11 февр. С. 9.
  • «Творчасць буйным планам»: выстава твораў В. Альшэўскага // Зара над Друццю. 2003. 11 кастрычніка, с. 1.
  • Вольга Чайкоўская «Мастацтва ведаць»: Мастак Віктар Альшэўскі атрымаў званне прафесара // Звязда. 2012. 8 лютага, С. 3.
  • Наталля Шаранговіч «Латнік з адкрытым забралам» // ЛІМ. 2002. 14 чэрвеня, с. 11.
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy