Перайсці да зместу

Вінт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Не блытаць са шрубай

Вінт самалёта

Вінт — адзін з найпрасцейшых механізмаў (разам з клінам, рычагом, колам), якія з’яўляюцца асноўнымі элементамі тэхнічных канструкцый. Звычайна вінт — цыліндрычнае ці канічнае цела з нарэзкай па вінтавой лініі або прыстасаванне, дзе выкарыстаны ўласцівасці вінтавой паверхні. Асноўная характарыстыка вінта — ход (вышыня пад’ёму вінтавой лініі за адзін абарот).

Вінт[1] — частка рухавіка самалёта, верталёта, парахода і іншых машын у выглядзе лопасцяў, якія замацаваныя на валу. Вінт паветраных суднаў — самалётаў, верталётаў, дырыжабляў, — а таксама аэрасаней называецца паветраным вінтом або прапелерам.

Прынцып вінта адкрыты больш як за 800 гадоў да н.э. Упершыню выкарыстаны Архімедам (ІІІ ст. да н.э.) у водападымальнай машыне (Архімедаў вінт). Ідэю паветранага вінта (прапелера) як сродку руху ў паветраным асяроддзі выказаў Леанарда да Вінчы. М. В. Ламаносаў выкарыстаў яго для стварэння цягі ў мадэлі прылады для метэаралагічных даследаванняў (1754). Прынцыпы выкарыстання тэарэтычна абгрунтаваў Д. Бернулі, сучасную тэорыю яго распрацваў М. Я. Жукоўскі. Практычнае выкарыстанне двух-, трох- і чатырохлопасцевых вінтоў пачалося з развіццём самалёта- і дырыжаблебудавання (з 1903). Ідэю грабнога вінта абгрунтаваў І. Рэсел (1827), які пабудаваў і першы параход з грабным вінтом (1829). Укараненне грабнога вінта прывяло да якасных змен у мараплаўстве і суднабудаванні. Вялікае пашырэнне атрымаў вінт для злучэння (вінтавое злучэнне) або прымусовага перамяшчэння асобных частак машын і механізмаў. Такія вінты падзяляюцца на: мацаваныя (раздымнае злучэнне дэталей), грузавыя (рым-балты і дамкраты), сілавыя (у прэсах), хадавыя (у супартах і сілавых сталах станкоў), мікраметрычныя (у вымяральных прыладах), установачныя (у геадэзічных, лабараторных і іншых прыладах). Паводле характару нарэзкі яны бываюць: правай і левай, трохвугольнай, трапецаідальнай і прамавугольнай разьбы, адна-, двух- і шматзаходныя, саманаразальныя (укручваюцца ў гладкія адтуліны). Вінты для дрэва — шурупы, маюць востры канец і спецыяльную разьбу. Вінт мае і шмат іншых спосабаў выкарыстання (напрыклад, у ветрарухавіках, вентылятарах); укараненне яго садзейнічала прагрэсу многіх галін тэхнікі.

Зноскі

  1. У адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.: БелЭн, 2002. С. 113.
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy