Перайсці да зместу
Георгій Сямёнавіч Вярэйскі
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георгій Сямёнавіч Вярэйскі
Род дзейнасці мастак, графік, ілюстратар
Дата нараджэння 18 (30) ліпеня 1886 ці 18 ліпеня 1886(1886-07-18)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 снежня 1962(1962-12-18)[2] (76 гадоў) ці 19 снежня 1962(1962-12-19)[1] (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Yelena Vereyskaya[d]
Дзеці Orest Vereysky[d]
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда»
Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР Народны мастак РСФСР Сталінская прэмія
Георгій Сымонавіч Вярэйскі (руск.: Гео́ргий Семёнович Вере́йский; 18 [30] ліпеня 1886, Праскураў, Падольская губерня, Расійская імперыя — 18 снежня (або 19 снежня) 1962, Ленінград, СССР) — савецкі графік і жывапісец. Народны мастак РСФСР (1962). Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1946). Адзін з мастакоў ленінградскай пейзажнай школы.
Нарадзіўся ў Праскураве ў сям’і Сямёна Пятровіча Вярэйскага. Не пазней за 1897 год сям’я пераехала ў Харкаў. Сістэматычнай мастацкай адукацыі не атрымаў. Вучыўся на юрыдычным факультэце Харкаўскага і Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэтаў, удзельнічаў у падзеях першай рускай рэвалюцыі 1905 года, нават знаходзіўся некаторы час пад арыштам і быў вымушаны эміграваць (1905—1907).
Першапачатковую мастацкую адукацыю атрымаў у Харкаве ў прыватнай школе Я. Я. Шрэйдэр.
Пераехаўшы ў Пецярбург (1911), займаўся ў Новай мастацкай майстэрні, дзе быў высокі ўзровень выкладання. У 1913—1916 гадах вучыўся ў Санкт-Пецярбургу ў М. В. Дабужынскага, Б. М. Кустодзіева, Г. П. Астравумавай-Лебедзевай, Я. Я. Лансерэ.
Майстар графічнага партрэта і пейзажа (літаграфія, афорт, малюнак), вылучаецца дакладнасцю характарыстыкі мадэлі, падкрэсленай цвёрдасцю малюнка; стварыў шэраг пейзажных і жанравых твораў. Удзельнічаў у працы аб’яднання «Баявы аловак». У 1920 годзе зрабіў шэраг партрэтных замалёвак У. І. Леніна на Кангрэсе III Інтэрнацыяналу. Сапраўдны член АМ СССР (1949).
Г. С. Вярэйскі памёр 18 снежня 1962 года. Пахаваны ў Санкт-Пецярбургу на Багаслоўскіх могілках.
Зноскі
1. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
2. Sokolov M. N. Georgy Vereysky // Vereysky, Georgy // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T088780
3. Union List of Artist Names — 2010. Праверана 14 красавіка 2019.
• Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1
pFad - Phonifier reborn
Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.
Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.
Alternative Proxies:
Alternative Proxy
pFad Proxy
pFad v3 Proxy
pFad v4 Proxy