Перайсці да зместу

Гетры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Французскія марскія кадэты ў белых гетрах на парадзе 8 мая

Гетры (фр.: guêtre[1]) — суконная накладка з зашпількамі тыпу кароткага (на шчыкалаткі) накладной халявы ці род цёплых панчох, якія апранаюць паверх абутку. Першапачаткова іх рабілі з скуры або з шчыльнага матэрыялу, пазней з сукна.

У 1990-2000-я гетры зноў увайшлі ў моду як жаночы аксэсуар, а таксама як аксэсуар для танцаў, які дазваляе хутка разаграваць цягліцы ног падчас рэпетыцый.

У цяперашні час ваўняныя гетры выкарыстоўваюцца ў якасці элемента спартыўнага адзення, які абараняе і сагравае ногі.

Гетры атрымалі шырокае распаўсюджванне ў турызме ў якасці абароны ад траплення ўнутр чаравікоў бруду і вады.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.351
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy