Перайсці да зместу

Гляцыялогія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бакавая марэна на ўваходжанні ледніка Гормер, Цэрмат, Швейцарыя

Гляцыялогія (ад лац.: glacies — «мароз, лёд», стар.-грэч.: λόγος — «слова») — навука аб Зямлі. Вывучае льды ва ўсіх формах на паверхні зямлі, у атмасферы, гідрасферы і літасферы. Адзіным прыродным аб’ектам вывучэння гляцыялогіі з’яўляецца гляцыясфера і нівальна-гляцыяльныя сістэмы, што яе складаюць.

Па асноўным канкрэтным аб’екце даследаванняў гляцыялогія падзяляецца на некалькі галінаў: лядніказнаўства, снегазнаўства, лавіназнаўства, лёдазнаўства вадаёмаў і вадацёкаў, палеагляцыялогію.

Па ўзаемасувязях з сумежнымі навукамі і спецыфічных метадах у гляцыялогіі вылучаецца шэраг накірункаў: гляцыякліматалогія, гляцыягідралогія, структурная гляцыялогія, дынамічная гляцыялогія, ізатопная і геахімічная гляцыялогія.

Разам з геакрыялогіяй (мярзлотазнаўствам), што даследуе шматгадовую крыялітазону, гляцыялогія аб’ядноўваецца ў крыялогію Зямлі, аб’ектам якой служыць крыясфера цалкам.

Як самастойная галіна ведаў гляцыялогія пачала фармавацца ў канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзя на базе геалогіі і гідралогіі. Напачатку паняцце «гляцыялогія» было звязано толькі з вывучэннем горных ледавікоў і ледавіковых покрываў Арктыкі і Антарктыды.

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy