Грэг Фрэйзер (англ.: Greig Fraser; нар. 3 кастрычніка1975, Мельбурн) — аўстралійскі кінааператар. Лаўрэат прэміі «Оскар» за лепшую аператарскую працу за фільм «Дзюна».
Нарадзіўся 3 кастрычніка 1975 года ў горадзе Мельбурн, Аўстралія. Адукацыю атрымліваў у Мельбурнскім каралеўскім тэхналагічным універсітэце. Яго найбольш вядомымі працамі з’яўляюцца фільмы «Мэта нумар адзін» рэжысёра Кэтрын Бігелоу, «Паляўнічы на ліс» Бенета Мілера, «Ізгой-адзін. Зорныя войны: Гісторыі» Гарэта Эдвардса, «Дзюна» Дэні Вільнёва і «Бэтмен» Мэта Рыўза. Член Аўстралійскага і Амерыканскага таварыства кінааператараў.